Факультэт камп’ютарных навук і электронікі ПДУ

Факультэт камп’ютарных навук і электронікі ПДУ — адзін з факультэтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Факультэт камп’ютарных навук і электронікі ПДУ
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай
Дэкан Кацярына Ігараўна Галяшова
Адрас 211440, Беларусь, Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вул. Блахіна, 30

Апісанне правіць

Факультэт камп’ютарных навук і электронікі створаны на базе радыётэхнічнага факультэта. Рыхтуе спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для прадпрыемстваў сувязі, арганізацый па рамонце электроннай апаратуры і камп’ютарнай тэхнікі, прамысловых прадпрыемстваў, якія вырабляюць і якія выкарыстоўваюць сілавыя электрычныя ўстаноўкі, сістэмы вытворчасці і размеркавання энергіі, электронныя і радыёэлектронныя вузлы, блокі, модулі, прыборы і сістэмы[1].

Кафедры правіць

  • кафедра матэматыкі і камп’ютарнай бяспекі
  • кафедра фізікі
  • кафедра энергетыкі і электронікі

Спецыяльнасці правіць

  • Камп’ютарная бяспека (матэматычныя метады і праграмныя сістэмы)
  • Камп’ютарная бяспека (радыёфізічныя метады і праграмна-тэхнічныя сродкі)
  • Мадэляванне і камп’ютарнае праектаванне радыёэлектронных сродкаў
  • Праектаванне і вытворчасць праграмна-кіраваных электронных сродкаў
  • Прамысловая электроніка
  • Радыётэхніка (праграмаваныя радыёэлектронныя сродкі)
  • Электразабеспячэнне

Магістратура правіць

  • Метады і сістэмы абароны інфармацыі, інфармацыйная бяспека
  • Сістэмы, сеткі і прылады тэлекамунікацый
  • Электрафізіка, электрафізічныя ўстаноўкі
  • Энергетыка

Аспірантура правіць

  • Вакуумная і плазменная электроніка
  • Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў
  • Метады і сістэмы абароны інфармацыі, інфармацыйная бяспека
  • Электрафізіка, электрафізічныя ўстаноўкі

Перападрыхтоўка правіць

  • Дыягностыка і тэхнічнае абслугоўванне энергаабсталявання арганізацый

Дэканы правіць

Зноскі