Факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БелДУТ

факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту

Факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту‎.

Факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БелДУТ
БелДУТ
Дэкан Анатоль Германавіч Ташкінаў

Гісторыя правіць

Факультэт забяспечвае гарманічнае развіццё жылых, грамадскіх і прамысловых тэрыторый гарадоў, а таксама розных відаў транспарту. Для выканання практычных задач гэтага комплексу неабходныя інжынерныя кадры, падрыхтоўка якіх з 1954 года стала ажыццяўляцца ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», якая ўваходзіла першапачаткова ў склад будаўнічага факультэта. На яе базе ў 1957 годзе быў створаны факультэт «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (ПГС), у які ўвайшлі кафедры: «Будынкі і будаўнічыя матэрыялы», «Будаўнічыя работы, машыны, тэхналогія будаўнічай вытворчасці», «Супраціўленне матэрыялаў і будаўнічая механіка», «Начартальная геаметрыя і графіка», «Замежныя мовы»[1].

Спецыяльнасці правіць

На факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка дыпламаваных інжынераў і архітэктараў па чатырох спецыяльнасцях:

  • Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва
  • Вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый
  • Экспертыза і кіраванне нерухомасцю
  • Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў

Кафедры правіць

У склад факультэта ўваходзяць кафедры:

  • Архітэктура і будаўніцтва
  • Будаўнічая механіка
  • Будаўнічыя тэхналогіі і канструкцыі

Дэканы правіць

Зноскі