Фані Эльслер (сапр. імя Францыска Эльслер; ням.: Fanny Elßler; 23 чэрвеня 1810, Вена — 27 лістапада 1884, Вена) — аўстрыйская танцоўшчыца балета, прадстаўніца рамантычнага балетнага мастацтва. Разам з Марыяй Тальёні, Фані Эльслер была найвядомай балерынай XIX стагоддзя.

Фані Эльслер
ням.: Fanny Elßler
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1810(1810-06-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1884(1884-11-27)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Johann Florian Elßler[d][6]
Муж Louis-Désiré Véron[d][6]
Прафесія танцоўшчыца, харэограф, балерына
Тэатр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучылася ў балетмайстра Ж. Амера, удасканальвалася ў Італіі. У 1822 годзе дэбютавала ў Вене, выступала ў тэатрах Берліна, Лондана, Парыжа, у ЗША, Расіі і інш.

Дасканала валодала пуантнай тэхнікай. Яе мастацтву ўласцівы характарнасць і эмацыянальнасць. Сярод партый: Эсмеральда («Эсмеральда» Ц. Пуні), Фларында, Лаўрэта («Кульгавы д’ябл», «Тарантула» К. Жыда), Ліза («Марная засцярога» Ф. Герольда). Майстар характарнага танца: кракавяк, мазурка, качуча, тарантэла і інш.

У Вене пазнаёмілася з Самуэлем Кастравіцкім. Каханне паміж імі захоўвалася ўсё жыццё, і калі балерына памерла, яе пахавалі ў сямейным венскім склепе Кастравіцкіх.

Зноскі

  1. а б Fanny Elssler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Fanny Elssler // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Эльслер Фанни // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. https://www.friedhoefewien.at/verstorbenensuche-detail?fname=Fanny+El%C3%9Fler&id=04%3E3MCDJGW&initialId=04%3E3MCDJGW&fdate=1884-11-29&c=018&hist=false
  6. а б в Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 снежня 2022.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць