Фартунат Алойзы Жулкоўскі

Фартунат Алойзы Ганзага Жулкоўскі (польск.: Fortunat Alojzy Gonzaga Żółkowski; 2 лістапада 1777, Навагрудчына — 11 верасня 1822, Варшава) — польскі акцёр, драматург.

Фартунат Алойзы Жулкоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 лістапада 1777(1777-11-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 1822(1822-09-11)[1] (44 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Alojzy Żółkowski[d] і Q124054816?
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці акцёр, мовазнавец, перакладчык
Гады творчасці з 1798
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Ян Вайдыга. Скульптура Фартуната Жулкоўскага. Помнік, выкананы з карарскага мармуру, у 1894-1939 гадах упрыгожваў фае Вялікага тэатра. Пашкоджаны нацыстамі восенню 1944 года. Адбітую галаву адшукалі толькі ў 1964 годзе.

Нарадзіўся 2 лістапада 1777 года на Навагрудчыне[2].

Працаваў у Львове, з 1797 у Варшаве, дзе выдаваў гумарыстычныя часопісы, выступаў у Нацыянальным тэатры, для якога перакладаў і перарабляў камедыі з замежных моў. Аўтар камедый і вадэвіляў «Гавал на месяцы» (1805), «Палац Люцыпара» (1811), «Уваход у Літву» (1812), «Аматары дукатаў», «Гультаі» (абодва 1813), «Гувернёр» (1816), «Старапольскі шляхціц» (1821) і інш[2].

 
Магіла на Старых Павонзках

Памёр 11 верасня 1822 года[2] ў Варшаве. Пахаваны на Старых Павонзках.

Зноскі

  1. а б Alojzy Fortunat Zolkowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в А. В. Мальдзіс. Жулкоўскі Фартунат Алойзы // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць