Федэральны рэзервовы банк Нью-Ёрка

Федэральны рэзервовы банк Нью-Ёрка — найважнейшы з 12 рэзервовых банкаў, якія ўваходзяць у Федэральную рэзервовую сістэму ЗША. Прэзідэнтам і CEO банка з 27 студзеня 2009 года з’яўляецца Уільям Дадлі (William C. Dudley)[1]. Размешчаны на 33 Ліберці-стрыт, Нью-Ёрк. Банк нясе адказнасць за другі рэгіён Федэральнай рэзервовай сістэмы, які ўключае штат Нью-Ёрк, 12 паўночных акруг штата Нью-Джэрсі, акругу Фэрфілд штата Канектыкут, Пуэрта-Рыка і Амерыканскія Віргінскія астравы. З’яўляючыся часткай ФРС, банк праводзіць манетарную палітыку, кантралюе і рэгулюе фінансавыя ўстановы[2], падтрымлівае нацыянальную аплатную сістэму[3].

Будынак банка, 33 Liberty Street, New York, NY 10045)

Прэзідэнт банка мае права пастаяннага голасу на паседжаннях Камітэта па аперацыях на адкрытым рынку, які вызначае працэнтныя стаўкі па федэральных фондах. Астатнія 11 банкаў атрымліваюць права галасы на аснове ратацыі.

Прэзідэнты Банка правіць

  1. 191428 — Бенджамін Стронг (Benjamin Strong Jr.)
  2. 192840 — Джордж Л. Харысан (George L. Harrison)
  3. 194156 — Алан Спраўл (Allan Sproul)
  4. 195675 — Альфрэд Хеес (Alfred Hayes)
  5. 197579 — Пол Волкер (Paul A. Volcker)
  6. 198085 — Энтані М. Саламон (Anthony M. Solomon)
  7. 198593 — Джэральд Корыган (E. Gerald Corrigan)
  8. 19932003 — Уільям Дж. Мак-Донау (William J. McDonough)
  9. 20032009 — Цімаці Гайтнер (Timothy F. Geithner)
  10. 2009 — Уільям Дадлі (William C. Dudley)


Зноскі

  1. New York Fed Names William C. Dudley President // Press Release of the Federal Reserve Bank of New York, January 27, 2009. (англ.) — 27.01.2009.
  2. «The Great American Bubble Machine» Архівавана 6 красавіка 2010. p. 6 of 7, by Matt Taibbi, Rolling Stone, July 13, 2009 1:49 PM. Retrieved 2010-03-30.
  3. «About the Fed.» New York Federal Reserve Web page. Footnote upgraded/confirmed 2010-03-30.

Спасылкі правіць