Федэрыка Бенкавіч

Федэрыка Бенкавіч (харв. Federiko Benković; 16678 ліпеня 1753) — харвацкі жывапісец і гравёр, вядомы таксама пад мянушкай «Далмацінец». Сам мастак нярэдка падпісваўся «Federico Bencovich».

Федэрыка Бенкавіч
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1677[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 1753(1753-07-08)[2][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Федэрыка Бенковіч нарадзіўся ў Далмацыі ў 1667 годзе ў мястэчку Оміш. Навучаўся мастацкаму майстэрству спачатку ў Венецыі, затым, з 1695 года ў Балонні ў Карла Чын’яні, акадэмізм якога адбіўся пасля на ўсёй творчасці мастака.

Некаторы час жыў у Мілане, а затым з 1716 па 1724 г. працаваў у Вене, дзе зрабіўся прыдворным жывапісцам бамбергскага біскупа Карла Фрыдрыха. Іншыя карціны мастака захоўваюцца ў Балонні, Мілане, Вене, а таксама і ў Далмацыі. З некаторых сваіх карцін мастак сам вырабляў гравюры на медзі. Федэрыка Бенкавіч памёр 8 ліпеня 1753 года ў Гарыцыі.

Зноскі