Фельдма́ршал (ням.: Feldmarschall), або генерал-фельдмаршал (ням.: Generalfeldmarschall) — вышэйшае воінскае званне, якое існавала ў арміях германскіх дзяржаў, Расійскай імперыі, Свяшчэннай Рымскай імперыі і Аўстрыйскай імперыі. Адпавядае званню маршала ў некаторых іншых арміях.

Гісторыя звання «Фельдмаршал» правіць

Упершыню тытул фельдмаршала для галоўнага военачальніка з’явіўся ў дзяржаве, утворанай Тэўтонскім ордэнам у XIV стагоддзі. Пазней існаваў у Прусіі. У XVI стагоддзі ў германскіх дзяржавах, а ў XVII стагоддзі ў Аўстрыі і Расіі было ўведзена званне (чын) генерал-фельдмаршала, якое прысвойвалася галоўнакамандуючым сухапутных армій за асобыя заслугі падчас вайны (гл. Генерал-фельдмаршал (Расія), Генерал-фельдмаршал (Аўстрыя), фельдмаршал (Швецыя)).

Германія правіць

Да 1941 года чын (званне) генерал-фельдмаршала быў найвышэйшым вайсковым званнем у арміі і ВПС Германіі (у ВМС мелася адпаведнае званне — «грос-адмірал»). Падчас Другой сусветнай вайны 1939—1945 ва ўзброеных сілах Германіі званне генерал-фельдмаршала мелі 26 военачальнікаў.

У 1940 годзе было ўведзена дадатковае званне — «Рэйхсмаршал», адзіным уладальнікам якога быў Герман Герынг (авіяцыя). Пасля падзення Трэцяга рэйха званне генерал-фельдмаршала ў арміі і ВПС (а ў ВМС грос-адмірала) было скасавана.

Вялікабрытанія правіць

У Вялікабрытаніі званне фельдмаршала існуе з 1736 года і да цяперашняга часу (у 1996 годзе было прынята рашэнне не прысвойваць гэта званне ў мірны час).

Швецыя правіць

Спасылкі правіць