Фламенка (ісп.: flamenco) — традыцыйны музычна-танцавальны стыль, які паходзіць з Андалусіі; гэта зліццё музычнага суправаджэння (такэ), спеваў (кант) і танца (байле). Стыль прадстаўлены некалькімі дзесяткамі разнавіднасцей (больш за 50). Танцы і песні фламенка, як правіла, суправаджаюцца гітарай і перкусіяй: рытмічным біццём у ладкі (Пальмас), гульнёй на перкусіённай скрыні (кахон); часам — кастаньетамі.

Выканаўцы фламенка называюцца «байлаор» (танцор) і «кантаор» (спявак), «такаор» (гітарыст).