Фларыян Няўважны

Фларыян Няўважны (польск.: Florian Nieuważny; 30 красавіка 1929, Жывец, Польшча — 24 красавіка 2009) — польскі славіст, спецыяліст па ўсходнеславянскіх літаратурах. Доктар філалогіі габілітаваны, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.

Фларыян Няўважны
польск.: Florian Nieuważny
Дата нараджэння 30 красавіка 1929(1929-04-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 2009(2009-04-24) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
ордэн «За заслугі» ІІІ ступені камандор ордэна Адраджэння Польшчы
Магіла Фларыяна Няўважнага

Біяграфія правіць

Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1954). Выдаў манаграфіі пра У.Маякоўскага, І.Эрэнбурга, савецкую літаратуру, украінскую літаратуру. Аўтар шматлікіх артыкулаў пра Я.Купалу, Я.Коласа, В.Быкава, М.Танка, У.Караткевіча і інш. Перакладаў на польскую мову беларускую прозу і паэзію — ад Я.Купалы і М.Багдановіча да Р.Барадуліна, А.Кудраўца і Л.Дранько-Майсюка. Выдаў у сваім перакладзе анталогію беларускай, украінскай і рускай паэзіі «На той зямлі» (1998).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Янка Купала. Санеты. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2002.
  • Няўва́жны Фларыян // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 542. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.