Фларэнтыйскі баптыстэрый

Баптыстэрый Сан-Джавані (італ.: Battistero di San Giovanni) — сярэднявечны (раманскі стыль) баптыстэрый на П’яцца дэль Дуома і П’яцца дзі Сан-Джавані, побач з саборам Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ і кампанілай Джота ў Фларэнцыі, адзін з самых старых будынкаў горада. Як і большасць баптыстэрыяў, асвечаны ў гонар Іаана Хрысціцеля.

Славутасць
Фларэнтыйскі баптыстэрый
Battistero di San Giovanni
Баптыстэрый Сан-Джавані
Баптыстэрый Сан-Джавані
43°46′24″ пн. ш. 11°15′17″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Канфесія Каталіцтва
Епархія Фларэнтыйская архідыяцэзія[d][2]
Архітэктурны стыль раманскі стыль
Дата заснавання 1059
Сайт duomo.firenze.it/it/scop…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першы баптыстэрый быў пабудаваны ў Фларэнцыі не пазней V стагоддзя. Цяпер існуючы будынак будаваўся з 1059 па 1129 гады. Аж да XIX стагоддзя менавіта тут хрысцілі ўсіх выхадцаў Фларэнцыі. Сярод іх — Дантэ і Медычы. Паўкруглая апсіда ў XIII стагоддзі была заменена на прамавугольную. Скляпенне купала ўпрыгожаны візантыйскімі мазаікамі XIIIXIV стагоддзяў. Цэнтральная мазаіка адлюстроўвае карціну Страшнага суда з фігурай Хрыста ў цэнтры. У баптыстэрыі таксама знаходзіцца грабніца антыпапы Яна XXIII.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. а б в GCatholic.org — 1997. Праверана 11 мая 2021.

Спасылкі правіць