Мыс Флісінгскі — крайні ўсходні астраўны пункт Еўропы. Знаходзіцца на паўночным усходзе вострава Паўночны архіпелага Новая Зямля, Архангельская вобласць, Расія.

Мыс Флісінгскі
руск. Мыс Флиссингский
76°42′21″ пн. ш. 69°05′14″ у. д.HGЯO
АкваторыяКарскае мора
Краіна
Суб'ектАрхангельская вобласць 
Флісінгскі (Расія)
Флісінгскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уяўляе сабой скальны масіў вышынёй да 28 метраў. Падзяляе прыбярэжныя воды на заліў Аварыйны (на поўначы) і бухту Андрамеды (на поўдні).

Мыс адкрыты і нанесены на карту экспедыцыяй Вілема Барэнца ў 1596 годзе, назва дадзена ў гонар нідэрландскага горада Флісінген.