Фольга — тонкія (2-100 мкм) лісты, палосы і стужкі з розных металаў і сплаваў. Атрымліваюць пракаткай, электралітычным спосабам, асаджэннем на падложку ў вакууме. Выкарыстоўваюць у харчовай (для ўпакоўкі кадытарскіх і табачных вырабаў), электратэхнічнай прамысловасці (для тэрма- і электраізаляцыі), электроніцы і прыладабудаванні (для мембран, кантактаў, друкаваных схем і г.д), у паліграфіі (для нанясення цісненнем надпісаў і відарысаў на кніжных пераплётаў).

Фольга

Гл.таксама правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.

Спасылкі правіць