Фо́рум (харв.: Forum) — старажытнарымскі форум у г. Задар (Харватыя).

Від на форум. У цэнтры Архібіскупскі палац і царква Св. Доната

Побач з руінамі форума знаходзяцца Археалагічны музей, царква Св. Доната і Архібіскупскі палац.

У 2005 годзе рымскі форум і яго рэшткі сталі кандыдатам на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[1].

Гісторыя правіць

Тэрыторыя форума, галоўнай плошчы рымскіх часоў, была на працягу доўгай задарскай гісторыі цэнтральным месцам, на якім і каля якога былі ўзведзены многія знакамітыя пабудовы. Так, з часам ён стаў адным з найбуйнейшых архітэктурных ансамбляў адрыятычнага ўзбярэжжа Харватыі.

Рэшткі рымскага форума былі стагоддзямі перакрытыя цэлымі кварталамі будынкаў, узведзенымі на яго тэрыторыі. Толькі пасля таго, як у 1930 годзе, было знесена некалькі блокаў, часткова раскрылася яго арыгінальнае дарожнае пакрыццё. Паколькі жудасныя разбурэнні Задара ў час Другой сусветнай вайны былі менавіта ў гарадскім цэнтры, расчыстка руінаў дазволіла цалкам раскрыць ядро форума, а таксама азнаёміцца з яго сапраўднымі межамі, формай і будаўнічай тэхнікай.

Апісанне правіць

Рымскі форум пачалі будаваць яшчэ ў I стагоддзі да н.э., але свой канчатковы выгляд ён набыў у III стагоддзі н.э. Плошча была выбрукавана каменнымі плітамі і дасягала ў даўжыню 95 м і ў шырыню 45 м. Па сваёй велічыні гэта быў найбуйнейшы форум, вывучаны на тэрыторыі Харватыі, да таго ж і большы за іншыя, якія знаходзіліся ў важных антычных гарадах Італіі. З усходняга, паўночнага і паўднёвага бакоў форум закрываў манументальны порцік, на калоны якога на вышыні другога паверха абапіралася трохі ніжэйшая галерэя. Уздоўж порціка ў паўночнай і ўсходняй бакоў працягнуўся шэраг крамаў — табернаў, а з паўднёвага размясцілася гарадская базіліка, вялікая прадаўгаватая зала, у якой праходзілі важныя для функцыянавання горада сходы, такія як сустрэчы гарадскога савета, нарады грамадзян, судовыя працэсы і да т.п.

Усе гэтыя будынкі захаваліся толькі ў падмурках, але фрагменты рэканструяваных сцен табернаў цяпер дэманструюцца поруч з сапраўднымі каменнай брукоўкай форума. На каменных плітах ў заходняй частцы форума стаялі дзве манументальныя дэкаратыўныя калоны, адна з якіх захавалася да нашых дзён у сваім першапачатковым месцы. У Сярэднявеччы яна выкарыстоўвалася ў якасці «ганебнага слупа», і ланцугі на ёй дайшлі да нас менавіта з гэтага перыяду.

Заходнюю частку форума ў рымскія часы закрываў Капітолій. Храм быў прысвечаны трыядзе рымскіх дзяржаўных божастваў: Юпітэру, Юноне і Мінерва. Капітолій знаходзіўся на трохі прыўзнятым месцы, якое знаходзілася на 2 метры вышэй за паверхню форума. Яе акружаў двух'ярусны порцік (peribulus) з двума радамі калон і глухой задняй сцяной. На галоўным фасадзе храма былі шэсць вытанчаных канелюраваных калон з капітэлямі карынфскага ордара, якія падтрымлівалі трохвугольны франтон. Аб прапорцыях храма лепш за ўсё кажа адна захаваная калона, якая была ў 1729 годзе перанесена і ўсталявана на гарадской плошчы ўсходняй часткі паўвострава (цяперашняя плошча Пятра Зараніча). На франтальнай сцяне Капітолія, звернутай да форума, стаяла мураваная агароджа, пабудаваная з каменных пліт, дэкараваных рэльефнымі гірляндамі і квадратнымі слупамі з рэльефнымі маскаронамі Юпітэра-Амона і Медузы. Некаторыя з іх ацалелі і цяпер устаноўлены на рэканструяванай сцяне Капітолія. На форуме, пад гэтай сцяной, былі знойдзены рэшткі апор для алтароў, на якіх разам з абрадамі здзяйсняліся і ахвярапрынашэнні.

Да канца антычнага перыяду, у той час, калі хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй значэнне Капітолія зменшылася, а ўся тэрыторыя форума ў V стагоддзі стала, відавочна, прыйшла заняпад. Верагодна катастрафічныя землетрасенні і пажары канчаткова знішчылі ў VI стагоддзі антычны гарадскі цэнтр, і на яго месцы ў Сярэднявеччы вырас шэраг новых пабудоў, для ўзвядзення якіх выкарыстоўвалі архітэктурныя фрагменты рымскага форума.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Антун Травирка Задар: история, культура, художественное наследие = Zadar: povijest, kultura, umjetnička baština. — Zadar : Forum, 2003. — 76 с. — ISBN 953-179-593-2.

Спасылкі правіць