Франкафонскія гульні

Франкафонскія гульні (фр.: Jeux de la Francophonie) — міжнарожныя спаборніцтвы, якія праходзяць з 1989 года пры ўдзеле краін — членаў арганізацыі «Франкафонія» (у тым ліку дзяржаў-назіральнікаў)[1].

Эмблема гульняў

Агульная інфармацыя правіць

Пастанова аб правядзенні Франкафонскіх гульняў была прынята ў 1987 годзе на саміце краін Франкафоніі ў Квебеку (Канада)[1]. Гульні праходзяць раз у чатыры гады, у год, які ідзе за алімпійскім, і ўключаюць, падобна Алімпійскім гульням старажытнасці, як спартыўныя спаборніцтвы, так і спаборніцтвы ў розных відах мастацтва. Месцам правядзення кожных другіх Франкафонскіх гульняў, згодна з першапачатковай задумай, абіраецца краіна, якая не ўваходзіць у лік развітых[2]. Акрамя таго, звычайна чаргуюцца паўночныя і паўднёвыя краіны. Парадак быў парушаны ў ходзе падрыхтоўкі да IX Франкафонскіх гульняў, калі канадская правінцыя Нью-Брансуік, якая павінна была іх праводзіць, адмовілася ад гэтага права. Пасля таго, як у сваю чаргу адмовіліся Шэрбрук (Канада) і Нант (Францыя), правядзенне ўзяла на сябе Дэмакратычная Рэспубліка Конга[3]. Узрост удзельнікаў гульняў абмежаваны дыяпазонам ад 18 да 35 гадоў[1]. У выпадку краін, дзе па-французску размаўляе толькі частка насельніцтва (у тым ліку Бельгія і Канада), да ўдзелу ў гульнях дапускаюцца толькі прадстаўнікі гэтай катэгорыі насельніцтва[4].

Храналогія правіць

Гульні Год Месца правядзення Дэлегацый Удзельнікаў
I 1989   Касабланка/Рабат 38 1700
II 1994   Парыж 45 2700
III 1997   Антананарыву 30 2300
IV 2001   Атава/Хал 51 2400
V 2005   Ніямей 44 2500
VI 2009   Бейрут 40 2500
VII 2013   Ніца 54 3200
VIII 2017   Абіджан 53 4000
IX 2021   Кіншаса

Мэты, праграма, удзельнікі правіць

Гульні спрыяюць культурнай разнастайнасці, дасканаласці і салідарнасці, з’яўляючыся часткай арыгінальнай і ўнікальнай канцэпцыі, якая аб’ядноўвае франкамоўную моладзь, якая займаецца мастацтвам і спортам. Мэта гульняў — пашыраць у франкамоўных краінах веданне французскай мовы, адкрываць таленты ў мастацтве і спорце, спрыяць умацаванню міжнародных сувязяў[5].

Гэта адзіныя буйныя міжнародныя гульні, у якіх прадстаўлены як культурныя, так і спартыўныя падзеі. Гульні прапануюць выключную магчымасць прадэманстраваць шырыню і арыгінальнасць французскай культуры, а таксама спартыўныя і артыстычныя таленты ў франкамоўных краінах па ўсяму свету. Франкафонскія гульні арганізуе Міжнародны камітэт Гульняў франкамоўных краін (CIJF) і Камітэт краіны-арганізатара (CNJF) пад эгідай OIF[6].

Гульні ўключаюць як спартыўныя спаборніцтвы, так і культурныя мерапрыемствы па наступным дысцыплінам: песня; вусныя гісторыі і апавяданні; творчы танец; жангляванне мячом; хіп-хоп (танец); гіганцкія лялькі; літаратура (новыя творы); жывапіс і скульптура/інсталяцыя; фатаграфіі і лічбавая творчасць.

Зноскі

  1. а б в About the Games of La Francophonie (англ.). Canada.ca.
  2. André Munro. Organisation Internationale de la Francophonie
  3. Isidore Kwansja Ngembo. RDC: l’organisation des Jeux de la Francophonie bat de l’aile (фр.). La Presse (16 лютага 2020).
  4. The French-speaking World: Francophone games (англ.). BBC. Праверана 28 лютага 2021.
  5. Les Jeux de la Francophonie (фр.). FFTNL.
  6. Quelques mots sur les Jeux de la Francophonie (фр.). Le gouvernement du Nouveau-Brunswick.

Спасылкі правіць