Франсуа-Жазеф Тальма

Франсуа-Жазеф Тальма (фр.: François-Joseph Talma; 15 студзеня 1763, Парыж, Францыя — 19 кастрычніка 1826, Парыж, Францыя) — французскі акцёр, рэфарматар тэатральнага мастацтва.

Франсуа-Жазеф Тальма
фр.: François-Joseph Talma
Дата нараджэння 15 студзеня 1763(1763-01-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 1826(1826-10-19)[1][3][…] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Charlotte Vanhove[d] і Julie Talma[d]
Дзеці Alphonse-Alexandre Bazile-Talma[d] і Marie Péan[d]
Прафесія стаматолаг, тэатральны акцёр, пісьменнік, stomatologist
Тэатр
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дзяцінства і юнацтва Тальма правёў у Лондане, дзе пазнаёміўся з драматычнымі творамі Шэкспіра. Вярнуўшыся ў Францыю, вучыцца ў Каралеўскай школе дэкламацыі і спеваў. У 1787 годзе залічаны ў трупу тэатра Камеды Франсэз. З пачаткам Вялікай французскай рэвалюцыі «Камеды Франсэз» распаўся і на яго месцы паўстаў новы «Тэатр Нацыі». У 1791 годзе рэвалюцыйным урадам прымаецца Дэкрэт аб свабодзе тэатраў. У «Тэатры Нацыі» паўсталі 2 групоўкі акцёраў, так званая «чорная эскадра», якая стаяла на кансерватыўных пазіцыях, і «чырвоная эскадра», якая прапагандавала рэвалюцыйны класіцызм, якую ўзначальваў Тальма. Неўзабаве адбыўся разрыў, і адразу пасля прыняцця Дэкрэта група Тальма сышла з «Тэатра Нацый» і ўтварыла свой «Тэатр Рэвалюцыі», які Тальма і ўзначаліў.

Будучы выдатным прадстаўніком класіцызму на сцэне, Тальма ўнёс у яго і шмат новага. Так, граючы Карла IX у аднайменнай п’есе Шэн’е, акцёр адмаўляецца адлюстроўваць свайго героя звычайным тыранам — як гэта было прынята ў сучасным яму тэатры. Тальма імкнецца зазірнуць у душу каралю, паказаць усю шматграннасць гэтага чалавека.

У стварэнні артыстычнага гардэроба аказаў дапамогу яго сябар — мастак Луі Давід.

Зноскі

  1. а б François Joseph Talma — 2009.
  2. François-Joseph Talma // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Francois-Joseph Talma // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць