Франсіс Грубер (15 сакавіка 1912, Нансі — 1 снежня 1948, Парыж) — французскі мастак і заснавальнік Школы новага рэалізму.

Франсіс Грубер
фр.: Francis Gruber
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 сакавіка 1912(1912-03-15)[1][2][…] ці 14 сакавіка 1912(1912-03-14)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 1948(1948-12-01)[2][4][…] (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Jacques Gruber[d]
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Фрэнсіс Грубер нарадзіўся 15 сакавіка 1912 года ў Нансі (Латарынгія). Бацька — мастак, майстар вітражоў. У 1916 годзе сям’я пераехала ў Парыж, дзе рана праявіўся талент мастака, які развіваўся пад кіраўніцтвам бацькі, а таксама Манеса і Брака, якія жылі па суседстве.

У 1929—1932 гадах вучыўся жывапісу ў Скандынаўскай акадэміі ў Дзюфрэна і Фрыеза. У 18 гадоў дабіўся свайго першага поспеху на Восеньскім салоне ў 1930 годзе.

Раннія творы рамантычнага плана адзначаны ўплывам яго любімых мастакоў — Босха, Дзюрэра, Груневальда, Кало. З 1937 годзе пісаў пейзажы ў меланхалічным ці трывожным настроі (серыя «Навальніцы»). У 1938 годзе ён пасябраваў з Джакамеці і звярнуўся да тыповага для яго жывапісу матыву адзінокай фігуры ў інтэр’еры.

Знясіленыя, прыгнечаныя постаці, асветленыя халодным паўзмрокам, згубленыя ў пустой прасторы, адпавядалі грамадскім настроям першых пасляваенных гадоў. Грубер быў прызнаны заснавальнікам напрамку мізерабілізму, які пазней, пасля яго ранняй смерці, працягнуў Бернар Бюфэ. Адна з прац Грубера «Іоў» (1944, Тэйт, Лондан), напісаная ў 1944 годзе ў «Восеньскім салоне», пазней вядомым як Салон вызвалення, пасля вызвалення Парыжа ад нямецкай акупацыі, адлюстроўвае прыгнечаныя народы, такія як Іоў. У Бібліі ён перажыў шмат пакут.

Нягледзячы на ​​туберкулёз, які стаў прычынай яго ранняй смерці, Грубер працаваў з вялікай энергіяй і ўнёс значны ўклад не толькі ў французскае мастацтва. Жывапісец памёр 1 снежня 1948 года.

Зноскі