Французская Вікіпедыя

Французская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на французскай мове.

Favicon Вікіпедыі Французская Вікіпедыя
фр.: Wikipédia en français
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL fr.wikipedia.org (фр.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова французская
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 23 сакавіка 2001
Колькасць артыкулаў 2 605 993
Колькасць выяў 71 556
Колькасць старонак 13 024 216
Колькасць правак 213 875 029
Зарэгістраваных удзельнікаў 4 905 573
Актыўных удзельнікаў 17 422
Адміністратараў 146
Глыбіня 262,5
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Французская Вікіпедыя адкрыта ў сакавіку 2001 года. Гэта пяты паводле колькасці артыкулаў моўны раздзел Вікіпедыі (пасля англійскай, нідэрландскай, нямецкай і шведскай). 28 мая 2007 года іх колькасць перавысіла паўмільёна, а 21 верасня 2010 года раздзел пераадолеў адзнаку ў 1 мільён артыкулаў. Раздзел з'яўляецца трэцім паводле агульнай колькасці правак і колькасці правак штодзень.

Акрамя Францыі і яе заморскіх тэрыторый у Ціхім, Атлантычным і Індыйскім акіянах і Французскай Гвіяне, значная колькасць ўдзельнікаў жыве ў такіх традыцыйна франкамоўных дзяржавах, як Канада, Бельгія, Швейцарыя, Марока, а таксама ў некалькіх былых французскіх калоніях у Афрыцы.

Статыстыка правіць

Станам на 18 красавіка 2024 года французскі раздзел Вікіпедыі складаецца з 2 605 993 артыкулаў. Зарэгістравана 4 905 573 удзельнікаў, з якіх 17 422 здзейснілі што-небудзь за апошнія 30 дзён, а 146 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульная колькасць правак склала 213 875 029

Спасылкі правіць