Францішак Ксаверый Богуш

Францішак Ксаверый Богуш (польск.: Franciszek Ksawery Bohusz; 1 студзеня 1746, Вілкамірскі павет (цяпер Укмергскі раён Віленскага павета Літва) — 4 красавіка 1820, Варшава) — польскі-літоўскі грамадска-палітычны дзеяч, святар, доктар філасофіі, пісьменнік, публіцыст, гісторык.

Францішак Ксаверый Богуш
Нараджэнне 1 студзеня 1746(1746-01-01)[1]
Смерць 4 красавіка 1820(1820-04-04)[1] (74 гады)
Род Богушы[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Навуковая ступень доктар філасофіі
Дзейнасць пісьменнік

Біяграфія правіць

Францішак Ксаверый Богуш нарадзіўся ў шляхецкай сям’і віленскага мечніка, герба «Адзінец». У 15-гадовым узросце ўступіў у манаскі ордэн езуітаў, прайшоў навучанне ў іх калегіуме ў Вільні. Пазней вывучаў філасофію, тэалогію і права ў Віленскай акадэміі, некаторы час жыў у Рыме.

У 1768 годзе прыняў сан святара і служыў настаяцелем у Вількаміры і Езна (цяпер Езнас).

 
Герб «Адзінец»

У 1772 быў прызначаны прэфектам створанага ў тым жа годзе шляхецкага канвікта ў Гродна (Гродзенскі езуіцкі калегіум).

У 1777—1778 — у якасці хатняга настаўніка наведаў з графам А. Тызенгаўзам Германію, Францыю, Італію.

У 1780 пасля адстаўкі Тызенгаўза, пасяліўся ў Вільні.

У 1780—1782 гг. — прэзідэнт Літоўскага Трыбунала. У 1781 годзе стаў прэлатам.

Быў каад’ютарам віленскім (1781), генеральным візітатарам Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай (1784). У гэты перыяд склаў «Сумарыйную выпіску з актаў віленскай кафедральнай капітулы 1501—1783» (надрукавана ў «Апісанні рукапіснага аддзялення Віленскай публічнай бібліятэкі», Вільня, 1895, вып. 1). У 1791 Ф. К. М. Богуша ўзнагародзілі ордэнам святога Станіслава.

Быў выхавальнікам Францішка Сапегі, будучага генерала літоўскай артылерыі, маршалка дваранства Мінскага ваяводства.

У 1790—1791 падарожнічаў па Еўропе.

Быў у ліку праціўнікаў Таргавіцкай канфедэрацыі 1791 г., за што ў 1792 годзе быў арыштаваны.

Удзельнік змовы генерала Якуба Ясінскага з мэтай падрыхтоўкі Нацыянальнага паўстання 1794 г., прапаноўваў «падчас паўстання абвясціць сялянам вольнасць і свабоды, стан мяшчанскі наблізіць да стана шляхетнага, духавенства залашчыць глубокім шанаваннем рэлігіі з моцным запэўніваннем павагі і касцёльнай еднасці і такім чынам усе станы Краю ў адзінадумстве аб’яднаць».

Канонік віленскі.

У 1794 быў у другі раз арыштаваны, і адпраўлены ў Смаленск. Вызвалены з-за кратаў праз 15 месяцаў, вярнуўся ў Вільню.

У 1803 стаў генеральным інспектарам школ. Адыграў важную ролю ў развіцці сістэмы адукацыі Рэчы Паспалітай.

З 1804 пастаянна пражываў у Варшаве. Асноўнымі яго заняткамі сталі навука і філантропія. Ён выбіраўся міравым суддзёй, стаў правадзейным членам Варшаўскага таварыства сяброў навук, ганаровым членам Віленскага ўніверсітэта.

Даследчык літоўскай мовы.

Творчая дзейнасць правіць

Перакладчык, выдаў на польскай мове Кодэкс Напалеона, перакладаў творы Вергілія.

Аўтар і выдавец шэрагу навуковых публікацый. У 1785 г. выдаў сачыненне «Філосаф без рэлігіі».

У 1808 выдаў працу «Аб пачатках народа і мовы літоўскай» (Варшава).

Склаў план напісання гісторыі польскага народа, але здзейсніць яго не паспеў. З мэтай лепшага вывучэння мінулага лічыў неабходным праводзіць археалагічныя раскопкі, у прыватнасці, на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Рукапіс 3-томнай гісторыі Барскай канфедэрацыі загінуў.

У 1820 г. былі выдадзеныя «Успаміны пра Антонія Тызенгаўза».

  • Memoriał…. Delegatów na wysłuchanie rachunków Komisji Skarbu Litewskiego
  • O początkach narodu i języka litewskiego, (1808)
  • Plan do historii narodowej, (1809)
  • O budowli włościańskiej, trwałej, ciepłej, taniej, od ognia bezpiecznej i do kraju naszego przystosowanej, (1816)
  • Prośba za ubogimi do żebractwa przywiedzionymi, aby ich nie zamykano, (1817)
  • Historia konfederacji barskiej, (у 3 тамах) і інш.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France Franciszek Ksawery Michał Bohusz // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць