Францішак Ондржычак

Фра́нцішак О́ндржычак (чэшск.: František Ondříček; 29 красавіка 1857, Прага — 12.4.1922) — чэшскі скрыпач , педагог, кампазітар.

Францішак Ондржычак
František Ondříček
Францішак Ондржычак
Францішак Ондржычак
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 29 красавіка 1857(1857-04-29)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 красавіка 1922(1922-04-12)[1][2] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна  Чэхія
Бацька Jan Ondříček[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Антанін Беневіц
Прафесіі кампазітар, музычны педагог, скрыпач, настаўнік
Інструменты скрыпка
Жанры класічная музыка
Калектывы Аркестр Падлу
Супрацоўніцтва Венская кансерваторыя, Парыжская кансерваторыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучыўся ў Пражскай (1873—1876) і Парыжскай (1877—1879) кансерваторыях у А. Беневіца і Л. Ж. Масара. У 1879—1881 саліст аркестра Ж. Э. Падлу ў Парыжы. З 1909 г. выкладчык, з 1912 г. дырэктар заснаванай ім Новай венскай кансерваторыі, з 1919 г. кіраўнік скрыпічнага класа Ніколі майстэрства пры Пражскай кансерваторыі.

Творчасць правіць

Яго выкананне вылучалася віртуознасцю, чысцінёй інтанавання, адточанасцю дэталей і эмацыянальнасцю. Аўтар твораў для скрыпкі і фартэпіяна, у т.л. «Фантазіі на тэмы оперы „Іван Сусанін“ Глінкі» (1889), «Чэшскай рапсодыі» (1906), танцаў і інш. п’ес, кадэнцый да скрыпічных канцэртаў Н. Паганіні, І. Брамса, В. А. Моцарта і інш. Напісаў (разам з С. Мітэльманам) метадычную працу «Новы метад навучання вышэйшай тэхніцы скрыпічнай ігры…» (1909; з дадаткам — 15 мастацкіх эцюдаў для скрыпкі сола).

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Umělecké památky Prahy: Pražský hrad a HradčanyAcademia, 2000. — С. 295. — (Umělecké památky Prahy) — ISBN 80-200-0832-2

Літаратура правіць