Франц Іозеф Галь (ням.: Franz Joseph Gall; 9 сакавіка 1758, Ціфенбрун, Аўстрыя — 22 жніўня 1828, Мон-Руж, каля Парыжа) — аўстрыйскі ўрач і анатам, стваральнік фрэналогіі.

Франц Іозеф Галь
ням.: Franz Joseph Gall
Дата нараджэння 9 сакавіка 1758(1758-03-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 жніўня 1828(1828-08-22)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, нейрабіёлаг, phrenologist, анатам, неўролаг
Навуковая сфера анатомія, фрэналогія
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Франц Іозеф Галь

На аснове анатамічных даследаванняў і шматлікіх назіранняў над рознымі групамі людзей Галь прыйшоў да высновы, што цэнтры душэўнага жыцця сканцэнтраваны не ў жалудачках мозгу, як тады лічылі, а ў мазгавых звілінах. Анатамічныя працы Галя мелі даследчую аснову, у той жа час прапанаваная ім класіфікацыя псіхічных здольнасцяў была зусім адвольнай. Гэтак жа адвольнымі былі і меркаванні Галя аб лакалізацыі гэтых здольнасцяў у розных участках вялікіх паўшар’яў мозгу, хоць сама ідэя лакалізацыі псіхічных функцый з’явілася важным этапам у тэорыі псіхалогіі. Галь лічыў, што адрозненні ў мазгавых звілінах павінны адбівацца на знешняй форме чэрапа, а па гэтых апошніх можна судзіць аб псіхічных здольнасцях чалавека. Гэтыя меркаванні і ляглі ў аснову фрэналогіі, якая атрымала ў 19 ст. велізарную папулярнасць. Фізіялагічныя даследаванні паказалі беспадстаўнасць фрэналогіі.

Зноскі

  1. а б Franz Joseph Gall // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Franz Joseph Gall // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.