Франц Антон Месмер

Франц Антон Ме́смер (ням.: Franz Anton Mesmer, 23 мая 1734 г. — 5 сакавіка 1815 г.) — нямецкі ўрач, стваральнік «тэорыі жывёльнага магнетызму» (месмерызму).

Франц Антон Месмер
ням.: Franz Anton Mesmer
Дата нараджэння 23 мая 1734(1734-05-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1815(1815-03-05) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Свяшчэнная Рымская імперыя
Бацька Anton Mesmer[d][2]
Маці Maria Ursula Mesmer[d]
Жонка Anna Maria von Posch[d][3]
Род дзейнасці урач, магнетызёр, астраном
Навуковая сфера медыцына
Месца працы Таварыства сусветнай Гарманіі
Навуковая ступень доктар медыцыны[d] (28 мая 1766)
Альма-матар
Вядомыя вучні Charles Deslon[d] і Armand-Marie-Jacques de Chastenet, Marquis of Puységur[d]
Вядомы як тэарэтык жывёльнага магнетызму
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ранняе жыццё правіць

Франц Антон Месмер быў трэцім сынам з 9 дзяцей Антона Месмера, ляснічага Констанцкага біскупства. Дзяцінства правёў у вёсцы Ізнанг на беразе Бодэнскага возера, вывучаў лаціну і музыку ў мясцовым кляштары Грунберг.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы біскупа навучаўся ў езуіцкім калегіуме Констанца, потым вывучаў тэалогію у Дылінгенскім і Інгальштацкім універсітэтах.

У 1759 г. пераехаў у Вену, дзе быў набліжаны да Герхарда фон Світэна, асабістага ўрача імператрыцы Марыі Тэрэзіі. Вывучаў права і медыцыну ў Венскім універсітэце. У 1766 г. абараніў дысертацыю, прысвечаную ўздзеянню прыцягнення планет на здароўе людзей, і атрымаў ступень доктара медыцыны.

У 1768 г. ажаніўся з заможнай удавой Марыяй Ганнай фон Пош. У венскі перыяд жыцця пазнаёміўся з маладым Моцартам.

У 1774 г. даведаўся пра вопыты езуіцкіх медыкаў пра лекаванне пацыентаў з дапамогай магнітаў. Аднак у выніку асабістых вопытаў прыйшоў да высновы, што магнетызм — уласцівасць саміх жывых арганізмаў («жывёльны магнетызм»). У 1775 г. заснаваў у Вене лякарню, дзе выкарыстоўваў сваю методу лекавання. У 1777 г. па загаду Марыі Тэрэзіі была сабрана медыцынская камісія, у склад якой уваходзілі крытыкі дзейнасці Франца Антона Месмера. Яны прыйшлі да высновы, што «жывёльны магнетызм» — «махлярства». 20 студзеня 1778 г. сям’я Месмера тэрмінова пераехала ў Парыж.

Парыжсі этап правіць

Пасля пераезду ў Парыж Франц Антон Месмер працягваў лекаваць і развіваць вучэнне «жывёльнага магнетызму». У трактаце 1779 г. ён паведамляў, што жывыя целы валодаюць асобнай жывой энергіяй, заснованай на магнетызме. Хваробы выклікаюцца перашкодамі ў руху энергіі. Месмер распрацаваў магнітную вадкасць, рэцэпт якой не паведамляў. Яе выкарыстанне для ваннаў і прымання ўнутр складала аснову методыкі лекавання. З падвышэннем папулярнасці сеансы лекавання сталі групавымі. Пацыенты часцяком упадалі ў транс. Відавочна, Месмер і сам перажываў становішча трансу. Яго вучань абат Фарыя распрацаваў метад гіпнатызавання.

У 1781 г. Месмер і яго прыхільнікі заснавалі «Таварыства сусветнай Гарманіі», якое адчыніла каля 2 дзесяткаў лякарняў. Пацыенты прымаліся па платнай падпісцы. Значную частку грошай Месмер укладаў у французскія дзяржаўныя каштоўныя паперы і ў выніку стаў мільянерам. Але ён не дамогся прызнання Акадэміі навук. У 1784 г. каралеўская медыцынская камісія прыйшла да высновы, што выпадкі акрыяння яго пацыяентаў тлумачацца самаўнушэннем. Тым не меней, ён працягваў практыкаваць да пачатку Французскай рэвалюцыі.

Апошнія гады жыцця правіць

Тэрор падчас Французскай рэвалюцыі вымусіў яго пераехаць на радзіму. Увосень 1790 г. з-за смерці жонкі Франц Антон Месмер наведаў Вену, дзе быў арыштаваны і абвінавачаны ў спачуванні якабінцам. Дзякуючы ўмяшанню сваіх прыхільнікаў быў вызвалены з умовай пасялення ў Констанцкім біскупстве.

У 1796 г. пераехаў у Швейцарыю. Мясцовыя ўрачы і пацыенты крытычна разглядалі яго дзейнасць, аднак Месмер прымаў пацыентаў з іншых краін.

У 1798 г. урад Францыі прызнаў яго правы на каштоўныя паперы, але, паколькі іх кошт быў ужо страчаны, яму прызначылі пенсію.

У 18081814 гг. жыў у Констанце. У апошнія гады жыцця пакутваў з-за боляў унізе жывата. Незадоўга да смерці пераехаў да сваякоў у Мерсбург, дзе памёр ад інсульту.

Зноскі

  1. а б Dr. Constant v. Wurzbach Mesmer, Franz Anton // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 17. — S. 427.
  2. https://www.deutsche-biographie.de/downloadPDF?url=sfz62190.pdf
  3. Franz Anton Mesmer dies in Germany // History Today — 2015. — Vol. 65, Iss. 3. — ISSN 0018-2753
  4. а б в г д е Элленбергер Г. Открытие бессознательного: История и эволюция динамической психиатрииМ.: Академический проект, 2018. — Т. 1. — С. 89. — 550, 617 с. — ISBN 978-5-8291-2159-4, 978-5-8291-2160-0
  5. а б Уотерфилд Р. Гипноз. Скрытые глубины: История открытия и примененияМ.: АСТ, 2006. — С. 95. — 477 с. — ISBN 5-17-035409-6
  6. а б Уотерфилд Р. Гипноз. Скрытые глубины: История открытия и примененияМ.: АСТ, 2006. — С. 95–97. — 477 с. — ISBN 5-17-035409-6

Літаратура правіць

  • Darnton, R. Mesmerism and the End of the Enlightenment in France. — Cambridge, Massachusetts: Harvard University Press, 1995. — ISBN 978-0-674-56950-8.

Спасылкі правіць