Франц Вікенцьевіч Абрамовіч

Франц Вікенцьевіч Абрамовіч — беларускі хірург, доктар медыцыны (1895).

Франц Вікенцьевіч Абрамовіч
Дата нараджэння 1864
Месца нараджэння Клесель Рэчыцкага павета
Дата смерці 10 чэрвеня 1933(1933-06-10)
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера Медыцына
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар Медыцынская хірургічная акадэмія  (руск.)
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 3 ступені

Біяграфія правіць

Скончыў Медыцынскую хірургічную акадэмію ў Пецярбургу ў 1889. У 1888—1889 гг. належаў да цэнтральнай арганізацыі пецярбургскага студэнцтва («Кадравікі»)[1].

З 1891 года земскі ўрач у Пецяргофскім павеце Пецярбургскай губерні. З 1897 года завадскі ўрач у Наваторжскім павеце Цвярской губерні. У 1900-х гг. быў галоўным урачом Цвярской губернскай земскай бальніцы[1]. З 1923 года заведуючы хірургічным аддзяленнем гарадской бальніцы ў Мазыры[2].

Быўшы вядомым хірургам свайго часу, Франц Вікенцьевіч Абрамовіч, які праводзіў унікальныя для таго часу аперацыі, сабраў у сваім аддзяленні маладых хірургаў, рыхтаваў вучняў[3]. Памёр ад брушнога тыфу[3].

Напісаў работы па даследаванню захворванняў органаў брушной поласці і арганізацыі хірургічнай дапамогі[2].

Бібліяграфія правіць

  • Абрамович, Ф. В. О кровоостанавливающем действии водяного пара и горячего воздуха при ранениях печени : дис. … доктора медицины / Абрамович, Ф. В. — СПб., 1900. — С. 123[4].

Зноскі

  1. а б Деятели революционного движения в России: биобиблиографический словарь: От предшественников декабристов до падения царизма: [В 5 т.]. — М.: Изд-во Всесоюзного общества политических каторжан и ссыльно-поселенцев, 1927—1934.
  2. а б т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  3. а б «Мишпоха» зажигает свечи (руск.)
  4. О кровоостанавливающем дѣйствіи водянаго пара и горячаго воздуха при раненіиах печени: диссертація на степень доктора медицины