Франц Легар (ням.: Franz Lehár, венг.: Lehár Ferenc; 30 красавіка 1870, Комарам, Венгрыя, цяпер Славакія — 24 кастрычніка 1948, Бад-Ішль, Аўстрыя) — венгерскі і аўстрыйскі кампазітар і дырыжор. Нараўне з Ёганам Штраўсам і Імрэ Кальманам — найбуйнейшы кампазітар венскай аперэты. Лібрэтыст Паўль Кнеплер пісаў: «Існуюць тры віды музычнай драмы: опера, аперэта і Легар».

Франц Легар
венг.: Lehár Ferenc
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 30 красавіка 1870(1870-04-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 1948(1948-10-24)[1][3][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Franz Lehár Sr.[d]
Жонка Sophie Lehár[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Антанін Беневіц
Прафесіі кампазітар, дырыжор, аўтар, operetta composer
Інструменты скрыпка
Жанры опера і аперэта
Выхаванцы María Grever[d]
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў у 1888 годзе Пражскую кансерваторыю (клас А. Беневіца). З 1888 скрыпач у тэатральных аркестрах Будапешта і Вены, ваенны капельмайстар. З 1902 года дырыжор венскага тэатра «Ан дэр Він». Адзін з заснавальнікаў т. зв. новай венскай аперэты.

Творчасць правіць

Яго музыка адметная лірычнай інтанацыйнасцю, заснаванай на спалучэнні венгерскіх, румынскіх, аўстрыйскіх і славянскіх элементаў. Пашырыў рамкі класічнай аперэты, наблізіў яе да камічнай оперы і зінгшпілю. Аўтар больш за 30 аперэт. Найбольш вядомыя «Вясёлая ўдава» (1905), «Цыганскае каханне  (руск.)» (1910), «Фраскіта  (руск.)» (1922; усе пастаўлены Дзяржаўным тэатрам музычнай камедыі Беларусі адпаведна ў 1978, 1974, 1984), «Граф Люксембург  (руск.)» (1909). Сярод інш. твораў: опера «Зязюля» (паст. 1896); сімфанічныя паэма для голасу з аркестрам (1917); канцэрты для скрыпкі з аркестрам; санаты для скрыпкі і фартэпіяна; маршы, вальсы, песні; музыка да драматычных спектакляў.

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Franz Lehar // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/335162/Franz-Lehar
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць