Франчэска Патрыцы

Франчэска Патрыцы іт.: Francesco Patrizi,, лац.: Franciscus Patricius, харв.: Frane Petrić або Franjo Petriš; 25 красавіка 1529 г., Црэс, (Венецыянская рэспубліка, цяпер тэрыторыя Харватыі) — 6 лютага 1597, Рым) — італьянскі філосаф эпохі позняга Адраджэння.

Франчэска Патрыцы
Дата нараджэння 25 красавіка 1529
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лютага 1597(1597-02-06)[1][2] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, перакладчык, паэт, выкладчык універсітэта, пісьменнік навуковай фантастыкі
Месца працы
Альма-матар
Асноўныя інтарэсы платанізм
Вядомыя вучні Tarquinia Molza[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
біяграфія (2000)
 
Della nuova geometria, 1587

Франчэска Патрыцы нарадзіўся ў 1529 г. на востраве Црэс (Чэрса) у Далмацыі, якая ўваходзіла ў той час у склад Венецыянскай рэспублікі. Меў шляхетнае паходжанне. Выводзіў свой род з Босніі, адкуль яго сям’я збегла ад туркаў. Бацька Франчэска-старэйшы ўзначальваў мясцовы суд. Дзядзька Джорджыа Патрыцы камандваў баявой галерай. Стрыечны брат Мацей Флацыус зрабіў навуковую кар’еру ў Германіі. З маладых гадоў шмат вандраваў. Відавочна, сваякі рыхтавалі яго да кар’еры гандляра. Вывучаў эканоміку ў Венецыі. Некаторы час пад патранажам Мацея Флацыуса вучыўся ў Інгальштадце. У 1547 г. паступіў у Падуанскі ўніверсітэт, дзе першапачаткова прысвяціў сябе медыцыне, але пазней зацікавіўся грэчаскай мовай і філасофіяй. Двойчы выбіраўся паслом «ілірыйскай нацыі» — аб’яднання студэнтаў з Далмацыі. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1554 г. працаваў у розных гарадах Паўночнай Італіі. Сем гадоў правёў на Кіпры, дзе працягваў вывучэнне грэчаскай мовы, збіраў старыя грэчаскія рукапісы, якія прыбыткова прадаў пад час вандровак у Іспанію. Пасля вяртання ў Італію ў 1578 г. працаваў ва ўніверсітэце Ферары. У 1592 г. па запрашэнню кардынала Іпаліта Алдабрандзіні пераехаў у Рым, дзе выкладаў філасофію Платона да самой смерці. Аўтар каля 20 прац па філасофіі, тэалогіі, паэтыцы, навуковай метадалогіі на італьянскай і лацінскай мовах.

Філасофскія погляды правіць

Яшчэ пад час навучання ў Падуанскім універсітэце выявіў сябе прыхільнікам вучэння Платона. У ранніх працах імкнуўся супрацьпаставіць «новы навуковы метад» перыпатэтычнаму падыходу. Пачынаючы з выдання яго «Discussiones peripateticae» (1571 г.) актыўна крытыкаваў Арыстоцеля за нібы двудушнасць, перайманне і скрыўленне ідэй Платона. Патрыцы адвяргаў арыстоцелеўскую касмалогію, сцвярджаў атамарную пабудову свету, лічыў Платона прадвеснікам хрысціянства. Гэта супярэчыла традыцыі, пакладзенай у аснову тагачаснай тэалогіі і філасофіі яшчэ Фамой Аквінскім. Патрыцы быў адным з нешматлікіх італьянскіх філосафаў другой паловы XVI ст., які адкрыта рыхтаваў асвечанае грамадства да новай навуковай сістэматызацыі ведаў.

Унёсак у навуку правіць

Франчэска Патрыцы быў выдатным матэматыкам, напісаў некалькі прац па геаметрыі, лічыў матэматыку асновай фізікі. Некалькі яго інжынерных праектаў былі выкарыстаныя ўладамі Ферары для абароны горада.

Выступіў за вылучэнне гісторыі з літаратуры ў самастойную сферу ведаў. У сваіх ранніх працах «Artis historiae penus. Octodecim scriptorum tam veterim quam recentiorum monumentis» і «Della Historia dieci dialoghi» ён вызначыў галоўнае адрозненне гісторыі ад літаратуры: літаратар праўдападобна прыдумляе, а гісторык імкнецца адшукаць праўду. Ф. Патрыцы лічыў, што чалавечая прырода нязменна, а таму аднолькавыя дзеянні прыводзяць да аднолькавых вынікаў. Такім чынам, спасціжэнне мінулага дапамагае прадбачыць будучыню. Ён сістэматызаваў вядомыя ў тую пару правілы крытыкі гістарычных крыніц і заклікаў да абмежаванага ўжывання рытарычных прыёмаў.

Садзейнічаў перакладу і распаўсюджванню ведаў аб антычнай рыторыцы, ваеннаму мастацтву, інжынерыі.

Спіс твораў правіць

На лацінскай мове правіць

  • Artis historiae penus. Octodecim scriptorum tam veterim quam recentiorum monumentis. Basileae, Ex officinia Petri Paterna, 1579.
  • Della Historia dieci dialoghi. Venetia: Appresso Andrea Arrivabene. 1560.
  • De historia dialogi X. Con Artis historicae penus. Basel. 1579.
  • De rerum natura libri ii. priores. Aliter de spacio physico;aliter de spacio mathematico. Ferrara: Victorius Baldinus 1587.
  • De spacio physico et mathematico. Ed. Helene Vedrine. Paris: Libr. philosophique J. Vrin, 1996.
  • Discussionum Peripateticarum tomi iv, quibus Aristotelicae philosophiae universa Historia atque Dogmata cum Veterum Placitis collata, eleganter et erudite declarantur. Basileae. 1581
  • Nova de Universis philosophia. (Ad calcem adiecta sunt Zoroastri oracula cccxx. ex Platonicis collecta, etc. Ferrara. 1591, Venice 1593.
  • Apologia ad censuram, [No details]

На італьянскай мове правіць

  • L’amorosa filosofia. Firenze, F.Le Monnier, 1963.
  • Della historia dieci dialogi (Della historia dieci dialoghi). Venice. 1560.
  • Della nvova geometria di Franc. Patrici libri XV. Ne' quali con mirabile ordine, e con dimostrazioni à marauiglia più facili, e più forti delle usate si vede che la matematiche per uia regia, e più piana che da gli antichi fatto n? si è, si possono trattare … . Ferrara, Vittorio Baldini 1587 [bound in the same vol. Quattro Libri Geometrici di Silvio Belli Vencntino!. Venice. 1595.]
  • Della poetica. ed. critica a cura di D. A. Barbali. Bologna, Istituto Nazionale di Studi sul Rinascimento, vol. 1-3 1969—1971.
  • Della poetica…la deca disputata. Ferrara. 1586.
  • Della retorica dieci dialoghi… nelli quali si favella dell’arte oratoria con ragioni repugnanti all’opinione, che intorno a quella hebbero gli antichi scrittori (Deset dijaloga o retorici). Venetia: Appresso Francesco Senese, 1562.
  • Difesa di Francesco Patrizi; dalle cento accuse dategli dal signor Iacopo Mazzoni. [in Discorso intorno all Risposta dal. sig. F. Patricio] Ferrara. 1587
  • La Città felice, Venice: Griffio, 1553. In Utopisti e Riformatori sociali del cinquecento. Bologna. N. Zanichelli. 1941.
  • L’Eridano. In nuovo verso heroico…Con i sostentamenti del detto verso. Ferrara. Appresso Francesco de Rossi da Valenza 1557.
  • Parere del s. Francesco Patrici, in difesa di Lodovico Ariosto. All’Illustr. Sig. Giovanni Bardi di Vernio, Ferrara 1583.
  • Risposta di Francesco Patrizi; a due opposizioni fattegli dal sign. Giacopo Mazzoni [in Della difesa della Comedia di Dante] Ferrara. Vitt. Baldini 1587

Зноскі

  1. Francesco PATRIZI // Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Francesco Patrizi Da Cherso // Vegetti Catalog of Fantastic Literature
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура правіць

  • P. M. Arcari, Il pensiero politico di Francesco Patrizi da Cherso, Roma, 1905
  • N. Robb, Neoplatonism of the Italian Renaissance. London, 1935
  • B. Brickman, An Introduction to Francesco Patrizi’s Nova de Universis Philosophia, New York, 1941
  • T. Gregory, L’Apologia e le Declarationes di Francesco Patrizi, in Medioevo e Rinascimento. Studi in onore di Bruno Nardi, Firenze, 1955
  • Onoranze a Francesco Patrizi da Cherso, Mostra bibliografica, Trieste, 1957
  • La negazione delle sfere dell’astrobiologia di Francesco Patrizi, in P. Rossi, Immagini delle scienze, Roma, 1977
  • Франчэска Патрыцы — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Спасылкі правіць