Франчэска Цукарэлі

італьянскі мастак

Франчэска Цукарэлі (італ.: Francesco Zuccarelli; 15 жніўня 1702 — 30 снежня 1788) — італьянскі мастак.

Франчэска Цукарэлі
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 жніўня 1702(1702-08-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 1788(1788-12-30)[1][2][…] (86 гадоў) ці 30 кастрычніка 1788(1788-10-30)[3] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, рысавальнік
Жанр пейзаж[1]
Мастацкі кірунак ракако[1]
Уплыў Giovanni Maria Morandi[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Родам з паўднёвай Тасканы. Быў вучнем спачатку Паала Анезі ў Фларэнцыі, а потым Джавані-Марыя Марандзі і П’етра Нэлі ў Рыме, меў намер прысвяціць сябе гістарычнаму жывапісу ў духу Клода Ларэна, але, выпадкова ўзяўшыся за пейзаж, убачыў у ім сваё сапраўднае пакліканне і зрабіў яго сваёй спецыяльнасцю. На наступным этапе, ужо ў Венецыі, Цукарэлі пачаў схіляцца да пастаральнага жывапісу ў стылі Джузэпэ Дзаіса. Хоць Цукарэлі і нарадзіўся ў Таскане, ён належыць да венецыянскай школы, бо працаваў усё жыццё ў Венецыі. У свае працы Цукарэлі ўстаўляў маленькую выяву гарбуза ў якасці своеасаблівага подпісу-віньеткі; яго прозвішча літаральна перакладаецца з італьянскай мовы як «гарбузовы» у значэнні: «галава гарбузовай формы».

Працаваў спачатку ў Рыме, затым у Венецыі, дзе яго апекаваў англійскі консул Сміт. Менавіта ён даў яму магчымасць наведаць Англію. У першай палове XVIII стагоддзя Франчэска Цукарэлі здзейсніў паездку ў Лондан, дзе карціны мастака пачалі карыстацца вялікім поспехам.

Па вяртанні ў Венецыю, ён працягваў пісаць пейзажы, прадаючы многія з іх у Вену і Дрэздэн.

Пры другой паездцы ў Англію ён затрымаўся там больш 20 гадоў, працаваў з 1752 па 1773 год, стаўшы ў 1768 годзе адным з заснавальнікаў Каралеўскай Акадэміі мастацтваў.

Зноскі