Фрэдэрык Райнес (англ.: Frederick Reines; 16 сакавіка 1918, Патэрсан, Нью-Джэрсі, ЗША — 26 жніўня 1998, Орындж, акруга Орындж, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі фізік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1995) за адкрыццё нейтрына.

Фрэдэрык Райнес
англ.: Frederick Reines
Дата нараджэння 16 сакавіка 1918(1918-03-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня 1998(1998-08-26)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як адзін з аўтараў эксперыментальнага адкрыцця нейтрына
Член у
Узнагароды Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1983)
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1995)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзіўся ў Нью-Джэрсі, ЗША ў сям’і яўрэяў-эмігрантаў з Беларусі. Яго бацькі — Ізраіль Райнес і Гусі Коэн — эмігравалі з Ліды і пажаніліся ўжо ў Злучаных Штатах. Дзед з боку бацькі — рабі Іцхак Якаў Райнес (1839—1915) — вядомы сваім укладам у станаўленне яўрэйскага рэлігійнага руху Мізрахі. Перад Другой сусветнай вайной Ізраіль Райнес працаваў на ткацкай фабрыцы. Затым сям’я пераехала ў Хелбарн, штат Нью-Ёрк.

Фрэдэрык Райнес атрымаў доктарскую ступень па фізіцы ў Нью-Ёркскім універсітэце (1944). Затым працаваў у Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі ў Нью-Мексіка, дзе праводзіліся атамныя даследаванні (1951). У 1951 Райнес становіцца прафесарам фізікі і дэканам кафедры фізікі Тэхналагічнага інстытута ў Пітсбургу. У 1966—1988 — прафесар Каліфарнійскага універсітэта ў Ірвіне.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць правіць

Працуючы ў творчым тандэме з Клайдам Коўэнам, Ф. Райнес займаўся даследаваннем тэорыі нейтрына. Райнес і Коўэн даказалі існаванне нейтрына, прадказанага ў 1930 Вольфгангам Паўлі. У 1951 яны прапаноўвалі выкарыстоўваць для свайго эксперыменту атамную бомбу, але гэты план быў заменены эксперыментамі на ядзерным рэактары ў Паўднёвай Караліне (1955). Падчас гэтых эксперыментаў было пацверджана існаванне нейтрына.

Зарэгістраваў электроннае антынейтрына ў выпрамяненні ад ядзернага рэактара (1956, разам з К. Коўэнам), атмасфернае нейтрына (1965) і усплёскі нейтрына ад звышновай зоркі ў Вялікім Магеланавым воблаку (1987). Эксперыментальна даказаў закон захавання барыённага зараду (1957).

За адкрыццё нейтрына Райнес (сумесна з Марцінам Перлам) атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 1995 (Коўэн, яго суаўтар па адкрыцці, памёр у 1974). Райнес таксама быў лаўрэатам шматлікіх іншых прэстыжных узнагарод, у тым ліку прэмію імя Роберта Опенгеймера (1981) і Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1983), узнагарод Амерыканскага фізічнага таварыства і фонду Гугенхайма. Райнес быў сябрам Амерыканскага таварыства настаўнікаў фізікі, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, аўтарам навукова-папулярных лекцый у розных прэстыжных арганізацыях, у тым ліку ў Ізраільскай акадэміі навук і мастацтваў, у Стэнфардскім універсітэце і ва Універсітэце Мэрыленда.

Зноскі

  1. а б Frederick Reines // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Frederick Reines // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б NNDB — 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць