Фрэдэрык Сенгер, таксама Сангер CBE (англ.: Frederick Sanger; 13 жніўня 1918 г., Рэндкамб, Глостэршыр — 19 лістапада 2013[16]) — англійскі біяхімік, адзіны вучоны — двойчы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі — у 1958 і 1980 (сумесна з У. Гілбертам і П. Бергам). Жанаты, мае двух сыноў і дачку.

Фрэдэрык Сенгер
англ.: Frederick Sanger
Дата нараджэння 13 жніўня 1918(1918-08-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 2013(2013-11-19)[3][4][…] (95 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Margaret Joan Howe[d]
Род дзейнасці біяхімік, хімік, выкладчык універсітэта, свядомы адмоўца
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі[6] (1943), ганаровы доктар[d][7] (1968), ганаровы доктар[d][7] (1970) і ганаровы доктар[d][7] (1970)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Albert Neuberger[d][8]
Вядомыя вучні Родні Портэр і Элізабет Блэкбёрн
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1939). З 1940 года працуе там жа. Доктарская ступень з 1943 года. З 1951 года член Медыцынскага даследчага савета і кіраўнік лабараторыі малекулярнай біялогіі гэтага савета. З 1983 года ў адстаўцы.

Асноўныя працы прысвечаны хіміі бялку і нуклеінавым кіслотам. З 1945 года Сенгер вывучаў структуру інсуліну. Ім быў распрацаваны дынітра-фторбензольны метад ідэнтыфікацыі канцавых амінагруп у пептыдах, з дапамогай якога яму атрымалася ўстанавіць прыроду і паслядоўнасць чаргавання амінагруп у інсуліне і расшыфраваць яго будову (19441954). Сенгер устанавіў, што інсулін мае агульную формулу C337N65O75S6, тры сульфідных мастка і складаецца з двух ланцугоў: ланцуга A, які змяшчае 21 амінакіслотны астатак, і ланцуга B, які змяшчае 30 амінакіслотных астаткаў. Гэтыя працы паслужылі асновай для сінтэтычнага атрымання інсуліну і іншых гармонаў.

У 1965 годзе прапанаваў пазначаць РНК і ДНК, прызначаныя для структурных даследаванняў, радыеактыўным ізатопам фосфару 32Р, што дазволіла ажыццяўляць працы з надзвычай малой колькасцю матэрыялу — 10−6 г. Устанавіў структуру 5S PHK (120 асноў; 1967) і ДНК фага ФХ174 (5375 асноў; 1977). У 1977 годзе прапанаваў метад расшыфроўкі першаснай структуры ДНК, заснаваны на ферментатыўным сінтэзе высокарадыеактыўнай камплементарнай паслядоўнасці ДНК на якая вывучаецца аднаніткавай ДНК як на матрыцы.

Зноскі

  1. а б Frederick Sanger, 95, Twice a Nobel Laureate and a Genetics Pioneer, DiesThe New York Times, 2013. Праверана 21 жніўня 2014.
  2. Сенгер Фредерик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. DNA genius and double Nobel Prize winner Fred Sanger of Cambridge dies aged 95
  4. Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  5. Frederick Sanger, 95, Twice a Nobel Laureate and a Genetics Pioneer, DieThe New York Times, 2013. Праверана 21 жніўня 2014.
  6. а б в Frederick Sanger - Biographical
  7. а б в г д Frederik Sanger CBE CH OM, Biographical Memoirs of the Royal Society Праверана 17 жніўня 2017.
  8. Fred Sanger (1918 – 2013) Праверана 17 жніўня 2017.
  9. https://doi.org/10.1098%2Frsbm.2015.0013
  10. NNDB — 2002.
  11. Frederick Sanger Facts Праверана 14 жніўня 2017.
  12. Eukaryotism and Symbiosis: Intertaxonic Combination versus Symbiotic Adaptation
  13. Frederick Sanger - Biographical Праверана 14 жніўня 2017.
  14. Frederik Sanger CBE CH OM, BIographical Memoirs of the Royal Society Праверана 17 жніўня 2017.
  15. а б Frederik Sanger CBE CH OM, Biographical Memoir of the Royal Society Праверана 17 жніўня 2017.
  16. Seven days: 22-28 November 2013 (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць