Фрэдэрык Сміт
Фрэдэрык Сміт (англ.: Frederic Smith, 30 снежня 1805—16 лютага 1879) — англійскі энтамолаг і мірмеколаг.
Фрэдэрык Сміт | |
---|---|
англ.: Frederic Smith | |
Дата нараджэння | 30 снежня 1805[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 1879[1] (73 гады) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Edgar Albert Smith[d][4][5] |
Род дзейнасці | энтамолаг, батанік, мірмеколаг |
Навуковая сфера | энтамалогія |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «F. Smith».
|
Біяграфія правіць
Быў гравёрам на медзі, а затым стаў займацца сістэматыкай і біялогіяй перапончатакрылых насякомых, якія водзяцца пераважна ў Англіі. Лічыцца адным з лепшых знаўцаў гэтых насякомых; усе табліцы ў яго шматлікіх працах выкананы ім ўласнаручна. З 1850 года і да канца жыцця Сміт быў асістэнтам пры Аддзяленні Заалогіі ў Брытанскім музеі.
У 1862-1863 гадах быў прэзідэнтам лонданскага «Таварыства энтамалогіі» (Entomological Society of London), з якога пазней паўстала «Каралеўскае энтамалагічнае таварыства Лондана» («Royal Entomological Society of London»).
Важнейшыя працы правіць
- «Catalogue of Hymenopterous Insects in the Coll. of the British Museum» (Лондан, 1853—1859, 7 т.)
- «Nomenclature of Coleopterous Insects», Band 5 (1851), Band 6 (1852)
- «Catalogue of British Hymenoptera in the Coll. of the Br. M. Apidae-Bees, fossorial Hymenoptera Formicidae and Vespidae» (л., 1855 і 1858)
- «Notes on Hymenoptera» (1863—1870)
Мурашкі правіць
Сміт апісаў шмат новых для навукі відаў і родаў мурашак, каля назваў якіх дагэтуль стаіць яго імя F.Smith. Усяго ім апісана больш за 350 новых для навукі відаў мурашак, сярод якіх:
- 80 відаў [1] роду Polyrhachis
- 58 відаў [2] роду Camponotus
- 24 віды роду Pseudomyrmex
- 22 віды роду Crematogaster
- 27 відаў роду Pheidole
Спіс новых родаў правіць
У 1852—1860 гадах Ф. Сміт вылучыў каля 20 новых родаў мурашак, у тым ліку:
- 1852 — Tetraponera
- 1853 — Cataulacus, Orectognathus і інш.
- 1857 — Cerapachys, Echinopla, Polyrhachis
- 1858 — Ectatomma, Paraponera, Pachycondyla
- 1859 — Podomyrma
- 1860 — Oecophylla, Strumigenys і інш.
Зноскі
- ↑ а б https://books.google.com.au/books?id=7r9MAAAAYAAJ&pg=PA88&redir_esc=y#v=onepage&q&f=false
- ↑ Biographies of the Entomologists of the World — Senckenberg German Entomological Institute.
- ↑ https://archive.org/stream/entomologist10londuoft#page/92/mode/1up
- ↑ various authors The Nautilus.: A monthly journal devoted to the interests of conchologists. Established by W. D. Averell, in 1886, as "The Conchologists' Exchange.", A monthly [journal] devoted to the interests of conchologists., A quarterly [journal] devoted to the interests of conchologists., A quarterly devoted to malacology. / H. A. Pilsbry, C. W. Johnson, J. H. Leal — PHL, Melbourne, Fla., etc: Henry A. Pilsbry, Charles W. Johnson, Bailey-Matthews Shell Museum, Delaware Museum of Natural History, 1889. — ISSN 0028-1344
- ↑ https://archive.org/stream/nautilus30amer#page/84/mode/2up