Фрэд Хойл (Fred Hoyle; 24 чэрвеня 1915, Бінглі, Вялікабрытанія20 жніўня 2001) — англійскі астраном, папулярызатар навукі, пісьменнік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1957), Каралеўскага астранамічнага таварыства (1940; у 1971—73 прэзідэнт). Замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1969).

Фрэд Хойл
Sir Fred Hoyle
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1915(1915-06-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня 2001(2001-08-20)[1][2][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Geoffrey Hoyle[d]
Род дзейнасці сцэнарыст, астраном, пісьменнік, фізік, выкладчык універсітэта, матэматык, пісьменнік-дакументаліст, пісьменнік навуковай фантастыкі, астрафізік
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Rudolf Peierls[d][7], Поль Дзірак і Maurice Pryce[d]
Вядомы як аўтар тэрміна Вялікі выбух
суаўтар тэорыі стацыянарнага Сусвету
Член у
Узнагароды
Сайт hoyle.org.uk (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1939), дзе і працаваў (з 1967 дырэктар Інстытута тэарэтычнай астраноміі). 3 1975 у Кардыфскім універсітэце.

Навуковыя працы па астрафізіцы, касмагоніі Сонечнай сістэмы, пазагалактычнай астраноміі. Прапанаваў мадэль стацыянарнага сусвету з бясконцым утварэннем рэчыва падчас яго расшырэння (1948), увёў тэрмін «Вялікі выбух» для пачатковай стадыі касмалагічнай эвалюцыі (1950). Пастуляваў асноўныя працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957, з М. і Дж. Бэрбіджамі, У. А. Фаўлерам). Выказаў гіпотэзу аб занясенні жыцця на Зямлю мікраарганізмамі з міжзоркавай прасторы (тэорыя пансперміі). Аўтар больш як 40 навуковых і навукова-папулярных кніг, навукова-фантастычных раманаў.

Атрымаў Каралеўскі медаль (1974). Яго імем названа малая планета.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Fred Hoyle // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  4. а б https://www.theguardian.com/news/2001/aug/23/guardianobituaries.spaceexploration Праверана 27 верасня 2021.
  5. а б https://royalsocietypublishing.org/doi/10.1098/rsbm.2003.0013 — С. 241.
  6. https://www.esa.int/About_Us/Corporate_news/Professor_Sir_Fred_Hoyle Праверана 27 верасня 2021.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 1 верасня 2018.
  8. а б NNDB — 2002.

Літаратура правіць

  • Касцюковіч М. Хойл // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.