Фузея (польск.: fuzja, ад фр.: Fusil — ружжо, крэсіва) — тып гладкаствольнай дульна-зараднай крамянёвай зброі. У 17-19 стагоддзях на ўзбраенні ў арміях шэрагу краін, у тым ліку ВКЛ. Існавалі фузея салдацкая і драгунская (калібр адпаведна 19,8 і 17,3 мм, маса 5,7 і 4,6 кг). У сярэдзіне 19 стагоддзя фузеі замяніла вінтоўка.

Літаратура правіць