Фядорскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Фядо́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Фядоры.

Фядорскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Столінскі раён
Уключае 2 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Фядоры
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 041
Фядорскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці[1]. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 2 населеныя пункты[2].

Склад правіць

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1276 чалавек[3], з іх 95,6 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1041 чалавек[5].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 425. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 34. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.