Фёдар Іванавіч Трызна

Фёдар Іванавіч Трызна (1 сакавіка 1900, г. Мазыр, Гомельская вобласць — 1 ліпеня 1967, Расія) — гаспадарчы дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы (1949).

Фёдар Іванавіч Трызна
Дата нараджэння 18 лютага (2 сакавіка) 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1967(1967-07-01) (67 гадоў)
Месца смерці
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння інстытута працаваў навуковым супрацоўнікам Пушкінскай заатэхнічнай лабараторыі ў Ленінградскай вобласці. Перад самай вайной абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук.

У час Вялікай Айчыннай вайны разам з лабараторыяй быў адпраўлены ў тыл. Ён асабіста забяспечваў эвакуацыю пародзістых кароў. З 1942 года працаваў старшым заатэхнікам саўгаса «Лясныя Паляны» Маскоўскай вобласці, які спецыялізаваўся на вырошчванні племяннога маладняку буйной рагатай жывёлы. Дзякуючы намаганням Ф. І. Трызны ў 1947 годзе саўгас атрымаў па 4596 кілаграмаў малака з утрыманнем 161,6 кілаграмы малочнага тлушчу ад каровы. У наступным годзе саўгас палепшыў свае паказчыкі, атрымаўшы ад 65 кароў ужо па 5785 кілаграмаў малака з утрыманнем 212 кілаграмаў малочнага тлушчу ад каровы.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 кастрычніка 1949 года за атрыманне высокай прадукцыйнасці жывёлагадоўлі ў 1948 годзе пры выкананні саўгасамі плана здачы дзяржаве прадуктаў жывёлагадоўлі і паляводства і выкананні дзяржаўнага плана развіцця жывёлагадоўлі па ўсіх відах жывёлы было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

У 1952 годзе быў прызначаны галоўным заатэхнікам, у 1954 годзе стаў дырэктарам саўгаса «Лясныя Паляны». З 1960 года на заслужаным адпачынку.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета РСФСР, мясцовых Саветаў дэпутатаў працоўных.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», медалямі, заслужаны заатэхнік РСФСР.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць / Акадэмія навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: С. В. Марцэлеў (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск, 1985. — С. 258.