Фёдар Архіпавіч Храпко

Фёдар Архіпавіч Храпко (1898, в. Жалвінец, Глускі раён, Магілёўская вобласць — 1984) — беларускі ўрач. Заслужаны ўрач БССР.

Фёдар Архіпавіч Храпко
Дата нараджэння 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 1984
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

У 1918 годзе скончыў Магілёўскую фельчарска-акушэрскую школу. У 1920—1928 гадах у Чырвонай Арміі. У 1932 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

У 1932—1935 гадах працаваў урачом на Сошскім фасфарытным рудніку ў Смаленскай вобласці. У 1935—1941 гадах — галоўным урачом Буда-Кашалёўскай раённай бальніцы.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў медыцынскую частку санітарнага цягніка, потым быў ардынатарам армейскага эвакапрыёмніка на Калінінскім, Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім франтах. Закончыў вайну на Далёкім Усходзе.

У 1946—1963 гадах працаваў у галіне аховы здароўя ў Кіраўскім раёне.

Памёр у 1984 годзе

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. У 1949 годзе ўдастоены ганаровага звання заслужанага ўрача БССР.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Кіраўскага раёна. Мн.: Выш. школа, 1997. С. 409, 412.
  • Кировский район: Историко-информационная подборка/Кировский районный исполнительный комитет. Бобруйск, 2000. С. 29.