Фёдар Карыбутавіч
Фёдар Карыбутавіч (каля 1390 — пасля 1440) — князь з роду Карыбутавічаў.
Фёдар Карыбутавіч | |
---|---|
Нараджэнне | 1380 |
Смерць | 1442 |
Род | Гедзімінавічы і House of Korybut[d] |
Бацька | Карыбут Альгердавіч |
Маці | Анастасія Алегаўна[d] |
Жонка | Анастасія[d][1] |
Дзеці | Ганна з Карыбутавічаў[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Карыбута Альгердавіча. Упамінаецца з 1422. У бітве пад Вількамірам змагаўся на баку Свідрыгайлы, трапіў у палон. Генеалагічная традыцыя канца 16-17 ст. лічыла яго родапачынальнікам князёў Збаражскіх і Вішнявецкіх, у сувязі з чым іх радавы герб меў назву «Карыбут». Аднак звесткі пра сыноў Фёдара адсутнічаюць. Меў дачок, з іх Васіліса была жонкай кн. Льва Талочкі, Марыя — кн. Фёдара Варатынскага, Ганна каля 1445 выйшла замуж за Пятра Мантыгірда, аддаўшы ў пасаг бацькоўскі маёнтак Лоск.
У пачатку 20 ст. Ю. Пузына распачаў доўгачасовую дыскусію аб тоеснасці Фёдара Карыбутавіча князю Федку Несвіцкаму, уласна продку Збаражскіх і Вішнявецкіх. Гэтая легендарная тоеснасць была адкінутая генеолагамі 19 ст., аднак пасля публікацый Пузыны зноў атрымала некаторую колькасць прыхільнікаў.
Літаратура правіць
- Карыбутавічы // ЭГБ, Т.4, — Мн., 1997.