Фёдар Кузьмін
Фёдар Кузьмін — майстар разьбярнай і сталярнай спраў XVII стагоддзя. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Маскоўскай дзяржаве. Разам з іншымі майстрамі — выхадцамі з Беларусі прымаў удзел ва ўстаноўцы іканастаса царквы Данскога манастыра (1683), у вырабе мэблі і хатняга начыння для царскага дому ў Маскве.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 564. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).