Фёдар Пятровіч Котчанка
Фёдар Пятровіч Котчанка (15 мая 1918, вёска Смакава, Віцебскі раён — 17 ліпеня 1995, Гомель) — Герой Савецкага Саюза (01.01.1944[1]).
Фёдар Пятровіч Котчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 мая 1918 |
Месца нараджэння | в. Смакава Віцебскага раёна Віцебскай вобласці |
Дата смерці | 17 ліпеня 1995 (77 гадоў) |
Месца смерці | Гомель |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | партызаны |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Скончыў Гомельскі аўтадарожны тэхнікум, з 1937 года працаваў на Гомельскім аўтарамонтным заводзе. У час Вялікай Айчыннай вайны з 15.08.1941 года ў партызанскім атрадзе «Бальшавік» — камандзір падрыўной групы. Група падрыўнікоў на чале з Ф. П. Котчанкам пусціла пад адхон 10 эшалонаў і браняпоезд праціўніка, удзельнічала ў разгроме варожых гарнізонаў.
Пасля вайны Ф. П. Котчанка працаваў дырэктарам прамкамбіната Гомельскага райспажыўсаюза. У 1960 годзе скончыў Гомельскі кааператыўны тэхнікум. Памёр 17 ліпеня 1995 года. Пахаваны ў Гомелі.
Узнагароды правіць
- Медаль «Залатая Зорка»
- 2 ордэны Леніна
- ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- медалі
Памяць правіць
Імем Ф. П. Котчанкі названа вуліца ў г. п. Сураж[2].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1
- ↑ Солдатова, Н. В Сураже имя Героя носит улица / Н. Солдатова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). — 2008. — 17 мая. — С. 2.
Літаратура правіць
- Котчанка Фёдар Пятровіч // Памяць: Віцебскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 339.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 435. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
- Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
Спасылкі правіць
Фёдар Пятровіч Котчанка на сайце «Героі краіны»