Фёдар Яфрэмавіч Макавецкі

Фёдар Яфрэмавіч Макавецкі (25 лютага 1899, вёска Багданаўка, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 7 мая 1974) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1943).

Фёдар Яфрэмавіч Макавецкі
Дата нараджэння 25 лютага 1899(1899-02-25)
Месца нараджэння в. Багданаўка цяпер Талачынскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь.
Дата смерці 7 мая 1974(1974-05-07) (75 гадоў)
Месца смерці г. п. Коханава, Талачынскі раён, Віцебская вобласць
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19191947
Званне гвардыі падпалкоўнік
Часць 75-я гвардзейская стралковая дывізія; 302-я стралковая дывізія
Камандаваў 231-м гвардзейскім стралковым палком; 825-м стралковым Цярнопальскім Чырванасцяжным палком
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Медалі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і сялян. Скончыў 8 класаў школы. У Чырвонай Арміі з 1919 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў Кароткатэрміновыя курсы ваенных камандзіраў у Маскве, у 1926 годзе — Аб'яднаную ваенную школу імя Леніна ў Ташкенце, у 1935 годзе — курсы «Выстрал». У 1927—1937 гг. на службе у пагранічных войсках НКУС СССР. У 1938 г. скончыў Вышэйшую пагранічную школу і выкладаў у Саратаўскай пагранічнай школе НКУС СССР.

У час Вялікай Айчыннай вайны са студзеня 1942 г. на Паўднёва-Заходнім, Варонежскім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м і 4-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у Сталінградскай і Курскай бітвах. Стралковы полк пад камандаваннем падпалкоўніка Ф. Я. Макавецкага вызначыўся 21 верасня 1943 г. пры фарсіраванні рэк Дзясна і Дняпро на поўнач ад Кіева.

Да 1947 года служыў у Савецкай Арміі. Жыў і працаваў у гарадскім пасёлку Коханава Талачынскага раёна. Памёр Ф. Я. Макавецкі 7 мая 1974 г.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 654 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-007-6.
  • Белінскі, М. Герой Савецкага Саюза Ф. Е. Макавецкі / Віцебскі рабочы. — 1947. — 22 чэрв.
  • Захараў, Г. Партрэт героя / Г. Захараў // Віцебскі рабочы. — 1972. — 15 ліп.

Спасылкі правіць