Фізічная геаграфія

Фізічная геаграфія — сістэма навук, якія вывучаюць структуру, дынаміку і функцыянаванне геаграфічнай абалонкі і яе структурных частак — прыродна-тэрытарыяльных комплексаў і іх кампанентаў, для мэт навуковага абгрунтавання тэрытарыяльнага размяшчэння грамадства, рацыянальнага прыродакарыстання і геаграфічнага прагнозу. Фізічная геаграфія з'яўляецца часткай геаграфіі і прыродазнаўства.

Фізічная геаграфія падзяляецца на наступныя раздзелы:

  • агульнае землязнаўства, якое вывучае агульныя заканамернасці будовы і развіцці геаграфічнай абалонкі Зямлі і яе буйных структурных частак;
  • ландшафтазнаўства, якое вывучае прыродныя геасістэмы рэгіянальна-лакальнага рангу.

Да фізічнай геаграфіі часткова адносіцца група фізіка-геаграфічных навук, якія вывучаюць асобныя кампаненты прыроднага асяроддзя:

Кожная з іх таксама адносіцца і да адной з сумежных прыродазнаўчых навук (напрыклад, геамарфалогія — да геалогіі, біягеаграфія — да біялогіі і г. д.).

Фізічная геаграфія звязана таксама з картаграфіяй і з эканамічнай геаграфіяй.

Гл. таксама правіць