Філіп Сеймур Хофман

Філіп Сеймур Хофман (англ.: Philip Seymour Hoffman; 23 ліпеня 1967, Фэрпарт[en] — 2 лютага 2014, Манхэтэн) — амерыканскі акцёр, які працаваў у самых разнастайных жанрах тэатральнага мастацтва і кінематографа: ад мэйнстрымных блокбастараў да артхаусных прытчаў[3][4][5].

Філіп Сеймур Хофман
Philip Seymour Hoffman
Дата нараджэння 23 ліпеня 1967(1967-07-23) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 2014(2014-02-02)[1][2][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Бацька Gordon Hoffman[d]
Маці Marilyn O'Connor[d]
Дзеці Cooper Hoffman[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінарэжысёр
Узнагароды «Оскар» (2005)
«Залаты глобус» (2005)
BAFTA (2005)
IMDb ID 0000450
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адзін з самых запатрабаваных амерыканскіх кінаакцёраў 2000—2010-х гадоў, Хофман скончыў тэатральную школу ў 1989 годзе, дэбютаваў на тэлебачанні ў 1991, пасля чаго перайшоў да выканання эпізадычных і другапланавых кінароляў. За сваё жыццё Хофман зняўся ў больш як 60 кінастужках і прыняў удзел у прынамсі 20 тэатральных пастаноўках. У прыватнасці, ён актыўна супрацоўнічаў са сваім блізкім сябрам, кінарэжысёрам Полам Томасам Андэрсанам, на працягу 16 гадоў з'яўляючыся амаль у кожным яго фільме: «Фатальная васьмёрка», «Ночы ў стылі бугі», «Магнолія», «Каханне, якое збівае з ног» і «Майстар».

У 2006 годзе Хофман атрымаў усе галоўныя прэміі «узнагароднага сезона[en]», уключаючы «Оскар», за выкананне загалоўнай ролі ў фільм-біяграфіяе Бенета Мілера «Капотэ». У 2010 годзе Філіп Сеймур Хофман сам дэбютаваў як кінарэжысёр, паставіўшы рамантычную камедыю «Джэк адпраўляецца ў плаванне[en]» і выканаўшы ў ёй галоўную ролю. Яшчэ праз два гады Хофман быў прызнаны лепшым акцёрам Венецыянскага кінафестывалю за стварэнне вобраза харызматычнага акультыста ў экзістэнцыяльнай драме «Майстар».

Дасягнуўшы вяршыняў прызнання ў свеце кінематографа, Хофман усё жыццё заставаўся дакладны тэатру, які называў сваім другім домам. У тэатры Хофман праявіў сябе не толькі як выдатны акцёр, але і як таленавіты рэжысёр-пастаноўшчык (ва ўласнай тэатральнай кампаніі LAByrinth[en]).

З юнацтва ўцягнушыся ў наркотыкі, Філіп Сеймур Хофман сканаў у пачатку лютага 2014 года ва ўзросце 46 гадоў пасля прыёму фатальнай камбінацыі моцнадзейных прэпаратаў[6][7]. Паведамленне пра яго смерць выклікала шырокі рэзананс, многія кіназнаўцы абвясцілі гэту страту незаменнай. Цырымонія развітання з акцёрам прайшла ў Верхнім Іст-Сайдзе і царкве Святога Ігнація Лаёлы[en], пасля чаго ён быў крэміраваны[8].

Філіп Сеймур Хофман — адзін з самых амбіцыйных і ўшанаваных акцёраў свайго часу, — заслужыў рэпутацыю выдатнага артыста, які ўмеў іграць абсалютна ўсё[6][9]. За 25 гадоў кінакар'еры Хофман увасобіў велізарную колькасць выразных другапланавых персанажаў, часта адмоўных, якія выклікаюць непрыманне, і, як рэдкае выключэнне, сыграў некалькі характэрных галоўных роляў[10]. Філіп Сеймур Хофман, які часам засланяў вядучых выканаўцаў сваім кароткім з'яўленнем на экране, у жыцці быў сціплым і не надта публічным чалавекам.

Зноскі правіць

  1. http://www.nytimes.com/2014/02/03/movies/philip-seymour-hoffman-actor-dies-at-46.html
  2. Philip Seymour Hoffman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Сэм Рыгбі.. Philip Seymour Hoffman 1967-2014: Obituary of Oscar-winning actor (англ.). Digital Spy (2 лютага 2014). Праверана 2014-7-10.
  4. Айвен Літл.. Behind the mask of Philip Seymour Hoffman (англ.). The Belfast Telegraph (4 лютага 2014). Праверана 2014-7-10.
  5. Цім Молай.. Philip Seymour Hoffman Found Dead at 46 of Apparent Overdose (англ.). The Wrap (2 лютага 2014). Праверана 2014-7-10.
  6. а б Кирилл Головастиков.. =Предельный талант (руск.). Lenta.ru (3 февраля 2014). Праверана 2014-2-3.
  7. Philip Seymour Hoffman 'killed by toxic mix of drugs' (англ.). BBC (28 февраля 2014). Праверана 2014-6-29.
  8. Burke, Kerry; Dillon, Nancy; Siemaszko, Corky.. Philip Seymour Hoffman’s family, friends, fellow stars attend wake in New York (англ.). New York Daily News (6 февраля 2014). Праверана 2014-2-7.
  9. Брус Уэбер.. Philip Seymour Hoffman, Actor of Depth, Dies at 46 (англ.). The New York Times (2 лютага 2014). Праверана 2014-7-3.
  10. Згаслыя зоркі (руск.). Kleo. Праверана 2014-7-3.

Спасылкі правіць