Фі́нская мова — мова паўночнай галіны балтыйска-фінскай падгрупы фіна-вугорскай групы уральскай моўнай сям'і. Афіцыйная мова Фінляндыі і Еўрасаюзу, таксама статус афіцыйнай мовы мае ў Карэліі.

Фінская мова
Саманазва suomi
Вымаўленне [ˈsuo̯mi]
Краіны Фінляндыя, Швецыя, Эстонія, Нарвегія, Расія (Карэлія, Санкт-Пецярбург, Марый Эл, Ленінградская вобласць)
Афіцыйны статус  Фінляндыя
 Еўрапейскі Саюз
 Швецыя
Сцяг Карэліі Рэспубліка Карэлія
Арганізацыя, якая рэгулюе Даследчы інстытут па мовах Фінляндыі
Агульная колькасць носьбітаў 7 млн
Рэйтынг 52
Статус у бяспецы[d]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Уральская сям'я

Фіна-вугорская галіна
Фіна-волжская група
Прыбалтыйска-фінская падгрупа
Пісьменнасць лацінскае пісьмо і Scandinavian Braille[d]
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 фин 740
ISO 639-1 fi
ISO 639-2 fin
ISO 639-3 fin
WALS fin
Ethnologue fin
Linguasphere 41-AAA-a
ABS ASCL 1602
IETF fi
Glottolog finn1318
Вікіпедыя на гэтай мове

Фінская мова адносіцца да моў аглютынацыйнага тыпу. Пісьменства на базе лацінскага алфавіта.

Найстарэйшыя пісьмовыя тэксты паходзяць з 16 стагоддзя. Першую кнігу — пераклад Новага Запавету — выдаў у 1548 годзе рэфарматар Мікаель Агрыкола. Літаратурная мова ўзнікла на аснове заходняга дыялекту ваколіцаў горада Турку. Аднак пачынаючы з 19 стагоддзя ў літаратурнай мове адчуваецца моцны ўплыў усходніх дыялектаў.

Некалькі стагоддзяў фінская мова развівалася як сродак камунікацыі ніжэйшых і менш адукаваных слаёў грамадства, у той час калі шляхта і адукаваныя людзі карысталіся шведскай мовай. Гэтая сітуацыя была змененая ў 1863 годзе, калі фінская мова набыла статус афіцыйнай. Значны ўнёсак у справу прызнання фінскай мовы зрабіў знакаміты філосаф, публіцыст і дзяржаўны дзеяч Іаган Вільгельм Шнельман.

Дыялекты і літаратурная мова правіць

Паміж літаратурнай фінскай мовай і гутарковай ёсць адрозненні, напрыклад скарачэнне займеннікаў (minä на і г.д.).

Вылучаюцца два буйныя дыялекты фінскай мовы: заходні і ўсходні.

Натуральна, што фінская мова не пазбегла іншамоўных уплываў. Доўгі час на яе ўплывала шведская і нямецкая, пасля руская, а ў апошнім часе англійская мова.

Марфалогія правіць

У фінскай мове два лікі і 16 склонаў (з якіх 2 толькі ў множным ліку). Як і ў бальшыні фіна-вугорскіх моў, у фінскай няма родавай дыферэнцыяцыі.

Пераклады беларускіх твораў на фінскую мову правіць

На фінскую мову перакладзены паасобныя творы Я. Купалы. Перакладчык Ялмары Віртанен (пераклаў таксама творы А. Пушкіна, М. Ціханава, К. Чукоўскага, Я. Гашака) быў асабіста знаёмы з Купалам, Мікалай Лайне (таксама пераклаў творы Т. Шаўчэнкі, А. Твардоўскага, М. Някрасава, у т.л. «Каму на Русі жыць добра»), Матці Росі (перакладаў У. Шэкспіра і Ф. Гарсія-Лорку, лаўрэат фінляндскай прэміі імя Мікаэля Агрыкалы для перакладчыкаў) пераклаў «А хто там ідзе?» Я. Купалы, другі пераклад гэтага твора зрабіў Тайста Суманену, Заслужаны дзеяч культуры Карэльскай АССР. Урха Руханен пераклаў другую частку «На ростанях» Я. Коласа і «Абеліск» В. Быкава. Яака Ругоеў (перакладчык «Слова пра паход Ігараў») пераклаў вершы М. Танка і П. Панчанкі. Перакладзены таксама паасобныя творы В. Марціновіча і У. Някляева.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Wikipedia:Etusivu фінскай