Х’ю Лоры

(Пасля перасылкі з Х'ю Лоры)

Джэймс Х’ю Кэлам Лоры (англ.: James Hugh Calum Laurie, 11 чэрвеня 1959 года, Оксфард, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр, комік, музыкант, сцэнарыст, рэжысёр, прадзюсар, пісьменнік і спявак. Ён упершыню стаў вядомы як адзін з вядучых шоу Фрая і Лоры, разам са сваім сябрам Стывенам Фраем, з якім ён далучыўся да акцёрскага складу ў серыялах «Чорная гадзюка» і «Джыўс і Вустэр», дзе здымаліся з 1987 па 1999 гады. З 2004 года Х’ю гуляе ролю доктара Грэгары Хауса, за якую атрымаў два «Залатых глобуса», дзве ўзнагароды Гільдыі акцёраў ЗША і некалькі намінацый на прэмію «Эмі».

Х’ю Лоры
Hugh Laurie
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1959(1959-06-11)[1][2] (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Вялікабрытанія
Бацька Ran Laurie[d][5]
Маці Patricia Laidlaw[d][5]
Жонка Jo Green[d][6]
Дзеці Charles Archibald Laurie[d], William Albert Laurie[d] і Rebecca Augusta Laurie[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, пісьменнік, музыка
Кар’ера 1982—дагэтуль
Кірунак блюз і поп-музыка[4]
Узнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
«Залаты глобус»
(2005, 2006)
IMDb ID 0491402
hughlaurieblues.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лоры таксама ўдзельнічаў у фільмах, як то «Розум і пачуцці» (1995), дыснееўскім «101 далматынец» (1996), «Зладзюжкі» (1997), «Палёт Фенікса» (2004), «Монстры супраць прышэльцаў» (2009) і фільмах «Сцюарт Літл».

Станам на жнівень 2010 года Лоры з’яўляецца самым высокааплатным акцёрам у драматычным серыяле на амерыканскім тэлебачанні[7]. Ён быў уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса 2011 годзе як самы высокааплатны акцёр тэлевізійнай драмы, зарабляючы 700 тысяч долараў ЗША[8] за здымку ў адным эпізодзе серыяла, і як самы папулярны чалавек на тэлебачанні[9][10].

Зноскі правіць

  1. Lundy D. R. James Hugh Calum Laurie // The Peerage
  2. Hugh Laurie // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Walsh J. Hugh Laurie: Because he's worth it | The Independent | The IndependentBritain: 2011. — 176681 экз. — ISSN 1741-9743 Праверана 17 лютага 2022.
  4. Montreux Jazz Festival Database Праверана 28 верасня 2020.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. «Brit Hugh Laurie tops US television pay league»(недаступная спасылка). The First Post.
  8. «Hugh Laurie Rocks the House». BBS news.com
  9. «Justin Bieber, Miranda Cosgrove, & Lady Gaga Are Welcomed Into 2012 Guinness World Records». RyanSeacrest.com.
  10. «Guinness Book of Records: Hugh Laurie is most watched man on television». Telegraph.

Спасылкі правіць