Хадулачнік (Himantopus himantopus) — птушка сямейства шыладзюбых (Recurvirostridae).

Хадулачнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Himantopus himantopus (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176727
NCBI  225398
EOL  1049562
Himantopus himantopus

Апісанне правіць

У хадулачніка вельмі доўгія, чырвонага колеру лапы і чорная, тонкая, прамая і доўгая дзюба. Даўжыня тулава дасягае ад 33 да 36 сантыметраў, з якіх 6 сантыметраў прыпадае на дзюбу. Галава, патыліца, ніз і надхвосце белыя, спіна і крылы з абодвух бакоў чорныя. Спіна і плечы дарослых самцоў маюць зялёны, а ў самак буры адліў.

Арэал правіць

Хадулачнік жыве на адкрытых вадаёмах з прэснай, саланаватай або салёнай вадой у лагунах і стэпах. Яго доўгія лапы дазваляюць шукаць корм у глыбакаводных месцах. Сустракаецца ў асноўным на поўдні Цэнтральнай Еўропы, на Каспійскім і Чорным морах, у Турцыі. Хадулачнік — пералётная птушка, зімуе ў Афрыцы.

Гл.таксама правіць