Хайку (яп.: 俳句), таксама хоку — у японскай паэзіі монастрафічны трохрадковы верш. Вылучыўся з танкі, з’яўляецца яе скарочанай формай. У хайку адсутнічае рыфма, але захоўваецца пэўная колькасць складоў у вершарадах: у 1-м і 3-м — 5 складоў, у 2-м — 7. У японскай паэзіі майстры хайку Мацуа Басё, Ёса Бусон, Кабаясі Іса. У беларускай паэзіі цыкл хайку напісаў Максім Танк. Гэту форму выкарыстоўваюць Адам Глобус, Міраслаў Шайбак, Уладзімір Сцяпан, інш.

Памятны знак у гонар «Хайку пра жабку» Мацуа Басё

Вядомыя аўтары хайку правіць

Літаратура правіць

  • Рагойша В. П. Хайку // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 465. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Барысюк, Т. П. Хоку і танка ў сучаснай беларускай паэзіі // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: зборнік навуковых артыкулаў (да 90-годдзя Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы) / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.] / уклад. Н. В. Якавенка; навук. рэд. І. В. Саверчанка. — Мн.: Інстытут літаратуразнаўства НАН Беларусі, ВД «Беларуская навука», 2022. — С. 269—278. — 507 с. — ISBN 978-985-08-2897-2.
  • Blyth R. H. Haiku: in four volumes. V.: Eastern Culture; V.2: Spring; V.3: Summer-Autumn; V.4: Autumn-Winter. Tokyo: The Hokuseido Press, 1949—1952. — ISBN 0-89346-184-9
  • Blyth R. H. A History of Haiku. Vol. 1, From the Beginnings up to Issa. Tokyo: Hokuseido Press, 1963. — ISBN 0-89346-066-4