Хайрадзін Барбароса

магутны карсар

Хайрадзін Барбароса (турэцк.: Barbaros Hayreddin Paşa, 1475 — 1546) — магутны карсар, які падпарадкаваў сабе паўночнае ўзбярэжжа Алжыра і кантраляваў амаль усё Міжземнае мора; адмірал Асманскай імперыі.

Хайрадзін Барбароса
Дата нараджэння 1478 ці 1484[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 1546[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Yakup Ağa[d]
Дзеці Хасан-паша[d]
Род войскаў Ottoman Navy[d]
Званне адмірал
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Хайрадзін Барбароса
Бульвар Барбаросы ў Стамбуле.

Атрымаўшы ў 1518 пасля смерці старэйшага брата, Аруджа, вялікую пірацкую флатылію, абвясціў сябе султанам Алжыра і прызнаў вярхоўную ўладу Асманскай імперыі. Перамога над моцнай іспанскай арміяй пад камандаваннем віцэ-караля Сіцыліі Уга дэ Манкады дазволіла яму стаць паўнамоцным уладаром Алжыра і амаль усяго Міжземнага мора. Асманскі султан Селім I прызначыў яго камандуючым свайго флота і бейлербеемэмірам эміраў», на той час іх было ўсяго сем чалавек на ўсю імперыю) Афрыкі.

Атрымаўшы перамогу ў Туніскай вайне над флотам Свяшчэннай Рымскай імперыі і сабраўшы значныя багацці, перабраўся ў Стамбул, дзе пражыў апошнія гады свайго жыцця. Лічыцца найвялікшым турэцкім мараплавацелем.

Зноскі