Халаднік — традыцыйная страва беларускай, а таксама латышскай і літоўскай кухні.

суп
Аўтарства
Краіна паходжання Рэч Паспалітая
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інгрыдыенты і гатаванне правіць

Вараны астуджаны бурак пачысціць, нацерці на буйной тарцы, свежыя агуркі нарэзаць невялікімі кубікамі. Зялёную цыбулю дробна нарэзаць і расцерці лыжкай, дадаць трохі солі, каб яна стала мяккай і сакавітай. Заліць гародніну халоднай гатаванай вадой, дадаць крыху воцату паводле смаку. У кожную порцыю халадніка пакласці палову варанага курынага яйка. Пры падачы на стол пакласці ў халаднік нарэзаны кроп. Есці са смятанай. Гарнірам служыць адвараная бульба.

Разнавіднасці правіць

  • Халаднік па-мінску (з шчаўем і кефірам, без бульбы)
  • Халаднік па-прыпяцку

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.16, Мн.,2003