Халакост у Пружанскім раёне

Халакост у Пружа́нскім раёне — сістэматычнае праследаванне і вынішчэнне габрэяў на тэрыторыі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці акупацыйнымі ўладамі нацысцкай Германіі і калабарацыяністамі ў 1941—1944 гадах падчас Другой сусветнай вайны, у рамках палітыкі «Канчатковага вырашэння габрэйскага пытання» — састаўная частка Халакосту ў Беларусі і Катастрофы еўрапейскага габрэйства.

З адміністрацыйнага распараджэння № 1 командуючага тылам групы армій «Цэнтр» генерала фон Шэнкендорфа ад 7 ліпеня 1941 года:[1]

«III. Адметныя знакі для габрэяў і габрэек

1. Усе габрэі і габрэйкі, якія знаходзяцца на занятай расейскай тэрыторыі і якія дасягнулі 10-гадовага ўзросту, безадкладна абавязаны насіць на правым рукаве верхняга адзення і сукенцы белую стужку шырынёй у 10 см з намалёванай на ёй сіянісцкай зоркай ці жоўтую павязку шырынёй у 10 см.

2. Такімі павязкамі забяспечваюць сябе самі габрэі і габрэйкі.

3. Габрэяў катэгарычна забараняецца вітаць. Парушальнікі будуць найстражэйшае пакараны мясцовым камендантам па месцу жыхарства.»

Генацыд габрэяў у раёне правіць

Для ажыццяўлення палітыкі генацыду і правядзення карных аперацый адразу ўслед за вайскамі ў раён прыбылі карныя падраздзяленні войскаў СС, айнзацгрупы, зондэркаманды, таемная палявая паліцыя (ГФП), паліцыя бяспекі і СД, жандармерыя і гестапа. Практычна адразу яны аддзялялі габрэяў ад астатніх жыхароў і забівалі іх альбо заганялі ў гета ў рамках ажыццяўлення канчатковага вырашэння габрэйскага пытання.

Ва ўсіх буйных вёсках раёна былі раённыя ўправы і паліцэйскія гарнізоны з калабарацыяністаў. Яшчэ да восені 1941 года ва ўсіх населеных пунктах раёна былі старасты.

Акупацыйныя ўлады пад страхам смерці забаранілі габрэям знімать жоўтыя латы ці шасціканцовыя зоркі (апазнавальныя знакі на вопратцы), выходзіць з гета без спецыяльнага дазволу, мяняць месца пражывання і кватэру ўнутры гета, хадзіць па тратуарам, карыстацца грамадскім транспартам, знаходзіцца на тэрыторыі паркаў і грамадскіх месцаў, наведваць школы.[2]

Ужо з першых дзён акупацыі раёна немцы пачалі забіваць габрэяў. Гэткія «акцыі» (такім эўфемізмам гітлераўцы клічылі арганізаваныя імі масавыя забойствы) паўтараліся мноства разоў у многіх месцах. Напрыклад, былі 30 габрэяў з Шарашова, якія да 1942 года хаваліся ў Белавежскай пушчы[3].

Многія габрэі ў Пружанскім раёне былі забіты падчас карнай аперацыі нацыстаў «Прыпяцкае балота» (Pripiatsee) ці «Прыпяцкі марш», якая праводзілася з 19 ліпеня па 31 жніўня 1941 года. План гэтай аперацыі быў распрацаваны ў штабе войскаў СС пры рэйхсфюрары СС Гімлеры і ставіў мэтай адпрацоўку і правядзенне першых масавых забойстваў габрэяў вайскамі СС на тэрыторыі Беларусі. Непасрэднымі выканаўцамі аперацыі былі кавалерыйская брыгада СС, а таксама 162-я і 252-я пяхотныя дывізіі пад агульным кіраўніцтвам найвышэйшага начальніка СС і паліцыі тылу групы армій «Цэнтр» групенфюрара СС Бах-Зелевского (Целевского).[4]

У тых населеных пунктах, дзе габрэяў забілі не адразу, іх трымалі ва ўмовах гета аж да поўнага знішчэння.

За час акупацыі, якая працягвалася да 17 ліпеня 1944 года[5], габрэі Пружанскага раёна былі практычна поўнасцю вынішчаны.

 
Помнік у Белавежскай пушчы габрэям з Шарашова, забітым нацыстамі.

Гета правіць

Немцы, реалізоўваючы нацысцкую праграму вынішчэння габрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета.

Гета ў Канстанцінава правіць

Вёска Канстанцінава была акупаваная часткамі вермахта ўлетку 1941 года.

У вёсцы (мясцовыя жыхары называлі яе гэтакжа «калонія Канстанцінава») да вайны налічвалася 35 габрэйскіх і 6 беларускіх двароў, і насельніцтва складалася з прыкладна 184 габрэяў і 35 беларусаў. Гета ў вёсцы праіснавала да кастрычніка (2 лістапада[6]) 1942 (да восені 1943[7]) года, калі немцы пераправілі габрэяў спачатку ў Ружаны, а затым у Ваўкавыск, дзе ўсіх растралялі. Габрэйскія дамы ў вёсцы засталіся цэлымі.[8][9]

У ліпені 1944 года пры адступленні немцы спалілі Канстанцінава і вёску Воля, якая знаходзіцца побач. Вёска Канстанцінава пасля вайны не была аднаўлена, а яе тэрыторыя (прынамсі каля паловы) лічыцца цяпер вёскай Воля (цяпер Ружанскага сельсавета). На месцы колішняй вёскі ля дарогі ўсталявана пліта з тэкстам: «У гэтым урочышчы была вёска Канстанцінава. У 1944 годзе яна была спалена, а насельніцтва растраляна фашыстамі».[8][9]

Гета ў Лыскава правіць

Па дадзеных НДК (акт № 5 ад 10 студзеня 1945 года), гета ў вёсцы Лыскава (Зеляневіцкі сельсавет) праіснавала да 2 лістапада 1942 года[10].

Першае масавае забойства габрэяў у Лыскава было праведзенае 1 ліпеня 1942 года, забітыя былі пахаваныя у брацкай магіле ў вёсцы Баяры (Зеляневіцкі сельсавет)[11].

2 лістапада 1942 года габрэяў мястэчка, якія яшчэ засталіся жывымі, сагналі на кірмашную плошчу, дзяцей пагрузілі на падводы, а дарослых пагнали пехатой у Ваўкавыск, забіваючы тых, хто адставаў па дарозе. Кіраваў арганізацыяй і падрыхтоўкай да вынішчэння гета камісар вёскі Элерт. У Ваўкавыску асуджаных людзей непрацяглы час пратрымалі за драцяным абгароджваннем пад адкрытым небам, а потым растралялі — усяго 654 чалавекі[10]).

Апублікаваны няпоўны спіс забітых у Лыскава габрэяў[12].

Выпадкі ўратавання і «Праведнікі народаў свету» правіць

У Пружанскім раёне сем чалавек былі удастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак найглыбейшай удзячнасці за дапамогу, аказаную габрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»:

  • Чубак Генефа — за выратаванне Гольдфайн Ольгі ў Пружанах[13].
  • Пашкевіч Ганна — за ўратаванне Віршубскай Яўгеніі і яе дочак Рэгіны і Ады ў Пружанах[14].
  • Папко Андрэй — за выратаванне Чарны Ніны ў Пружанах[15].
  • Павук Іван, Ганна, Аляксандр і Лідыя — за ўратаванне сям’і Юдзевіч у вёсцы Чахец[16].

Памяць правіць

На месцы забойства пружанскіх габрэяў усталяваны помнік, а на габрэйскіх могілках горада узведзены мемарыяльны комплекс у памяць ахвяр Катастрофы[17].

У 1 кіламетры да паўночнага захаду ад Ружанаў, у лесе, ўсталёваны помнік на брацкай магіле габрэяў, падпольшчыкаў і савецкіх вайсковых вязнаў. У 1965 годзе на гэтай магіле быў усталяваны абеліск у памяць аб забітых ружанскіх габрэях.[18][19]

Помнікі ахвярам генацыду габрэяў усталёваны у Лінава, Аранчыцах і ў Белавежскай пушчы — габрэям з Шарашова[20].[21][22][23]

Апублікаваны няпоўныя спісы габрэяў загінутых Пружанскага раёна[13].

Крыніцы правіць

  1. Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 4683, опись 3, дело 952, лист 2
  2. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.), М. А. Коршак і інш.. (рэдкал.), В. М. Туркевіч, Л. А. Павяльчук (укладальнікі). «Памяць. Іванаўскі раён», «БЕЛТА», 2000, — стр. 167 ISBN 985-6302-23-4 (бел.)
  3. Саевич Ф. К. «Записки лесничего Беловежской пущи», Минск, издательство «Технопринт», 2002, с. 9-10 ISBN 985-464-307-7
  4. А. Литвин. Убийцы, газета «Беларусь сегодня», 03.12.2003
  5. «Памяць. Пружанскі раён» 1992, с. 148.
  6. «Памяць. Пружанскі раён» 1992, с. 245.
  7. «Памяць. Пружанскі раён» 1992, с. 145.
  8. а б Краткая справка о результатах обследования 5 населенных пунктов Брестской области, полностью уничтоженных оккупантами вместе с населением и не восстановленных.
  9. а б Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 1440, опись 3, дело 771, листы 126—131
  10. а б «Памяць. Пружанскі раён» 1992, с. 244.
  11. «Памяць. Пружанскі раён» 1992, с. 243.
  12. «Памяць. Пружанскі раён» 1992, с. 243-244.
  13. Яд Вашем. История спасения. Чубак Геновефа
  14. Яд Вашем. История спасения. Пашкевич Анна
  15. Яд Вашем. История спасения. Попко Андрей
  16. Яд Вашем. История спасения. Паук Лидия
  17. Памятник жертвам Холокоста в Пружанах
  18. С. В. Марцелев (главный редактор), Н. В. Берилло, В. Д. Будько и др., Минск, «Белорусская советская энциклопедия», 1990, ISBN 5-85700-017-3 Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область
  19. Гродно — Пинск Архівавана 19 верасня 2020.
  20. И. Разумовский. Памятник жертвам Холокоста Архівавана 4 сакавіка 2016.
  21. Магіла ахвяр фашызму. Вёска Лінова (в/ч 67675) (бел.)
  22. Воспоминания Берла Блюштейна The destruction of Lineve(недаступная спасылка) (англ.)
  23. Магіла ахвяр фашызму. Вёска Аранчыцы

Літаратура правіць

  • Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941-1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.
  • І. П. Шамякін (галоўны рэдактар), Г. К. Кісялёў, Я. В. Малашэвіч і інш. (рэдкал.). «Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Пружанскага раёна». — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 1992. — 455 с. — ISBN 5-85700-094-7.
  • Пружаны — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі;
  • Линово — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі;
  • Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). — фонд 861, вопіс 1, дзея 3, ліст 36;
  • Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі (ГАРФ). — фонд 7021, вопіс 83, дзея 22, лісты 4-6;
  • Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці (ГАБО), — фонд 514, вопіс 1, дзея 204, лісты 2, 4, 5;
  • Г. К. Кісялёў, А. Э. Кейзік і інш. (рэдкал.), К. І. Козак, А. І. Кузняцоў (укладальнікі). «Памяць. Пастаўскі раён». — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 688 с. — ISBN 985-6302-35-8.

Дадатковая літаратура правіць

  • Смиловицкий Л. Л. Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944. — Тель-Авив: Библиотека Матвея Черного, 2000. — 432 с. — ISBN 965-7094-24-0.
  • Ицхак Арад. Знішчэнне яўрэяў СССР у гады нямецкай акупацыі (1941—1944). Зборнік дакументаў і матэрыялаў, Иерусалим, выдавецтва Яд ва-Шем, 1991, ISBN 9653080105
  • Черноглазова Р. А., Хеер Х. Трагедия евреев Белоруссии в 1941—1944 гг.: сборник материалов и документов. — Изд. 2-е, испр. и доп.. — Мн.: Э. С. Гальперин, 1997. — 398 с. — 1000 экз. — ISBN 985627902X.