Хамід Такві (перс.: حمید تقوی; 11 верасня 1955 — 27 снежня 2014) — брыгадны генерал КВІР Ірана, баец спецпадраздзялення «Кодс», удзельнік Ірана-іракскай вайны і ваеннай аперацыі супраць Ісламскай дзяржавы[1].

Хамід Такві
перс.: حميد تقوى
Дата нараджэння 1958
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 2014(2014-12-28)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць
Род войскаў спецпрызн, ваенная разведка
Гады службы 19802014
Званне брыгадны генерал[1]
Камандаваў Штаб Рамазана
Сарая Аль-Харасані
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нараджэнне правіць

Нарадзіўся ў горадзе Ахваз 11 верасня 1955 года (20 шахрывара 1338 года па іранскім календары)[2].

Ваеная кар’ера правіць

Ірана-іракская вайна правіць

З пачаткам вайны ў 1980 годзе далучыўся да Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі. З сіл, сабраных у Дашт-э-Азадэгане, сфармаваў падраздзяленне ваеннай разведкі ў Сусангердзе. Удзельнічаў у некаторых іранскіх наступальных аперацыях, уключаючы «Хейбар» і «Рассвет 8», дзе былі забіты яго бацька і брат. Быў павышаны да начальніка штаба Рамазана[3][4].

Вайна з ІДІЛ правіць

У 2013 годзе падчас грамадзянская вайны ў Іраку ўзначаліў апалчэнне «Сарая Аль-Харасані», якое пазней будзе дзейнічаць ў складзе кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі»[5]. Па словах кіраўніка арганізацыі Бадра Хадзі аль-Амеры, Хамід Такві «ўдзельнічаў у большасці важных бітваў супраць ІДІЛ і адыграў ключавую ролю ў вызваленні Джурф аль-Сахара»[6].

Гібель правіць

27 снежня 2014 года падчас выканання місіі разам з іракскай арміяй і Сіламі народнай мабілізацыі Такві быў забіты варожым снайперам у непасрэднай блізкасці ад пахавальні адзінаццатага шыіцкага імама Хасана аль-Аскары ля Самары[7]. Яго пахаванне прайшло ў Тэгеране 30 снежня. На цырымоніі развітання прысутнічаў камандзір «Кодс» Касем Сулеймані[8].

Памяць правіць

У лютым 2015 года на месцы гібелі Такві быў узведзены помнік[9]. Паралельна пра загінулага быў выпушчаны дакументальны фільм «Азіз Балад»[10] і кніга «Сардар Самара», якая ўяўляе з сябе мемуары брыгаднага генерала, сабраныя намаганнямі Рухалы Парталіба і рэдактараў інфармацыйнага агенцтва «Абна»[11].

Зноскі

  1. а б Angus MacSwan: Iranian general killed by sniper bullet in embattled Iraqi city. Reuters (28 снежня 2014). Праверана 9 January 2015.
  2. حمید-تقوی فر-از-سوسنگرد-تا-عتبات-در-جستجوی-شهادت سردار سید حمید تقوی؛ از سوسنگرد تا عتبات در جستجوی شهادت
  3. "حال و هوای «سردار سامرا» در آخرین دیدار". Jaam-e Jam [Persian]. 1 January 2015. Праверана 9 January 2015.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  4. "همرزم شهید تقوی: شهادت «حاج حمید» اثبات بدون مرز بودن اسلام بود". Tasnim News Agency [Persian]. 9 January 2015. Праверана 9 January 2015.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  5. «Special Report: How Iran’s military chiefs operate in Iraq» Архівавана 3 снежня 2015., Reuters, 24 février 2015.
  6. Iraq owes many victories against ISIL to Iran: Hadi al-Ameri. Mehr News Agency (6 студзеня 2015). Праверана 9 January 2015.
  7. Dreams of hegemonic powers for Islamic world will never come true(недаступная спасылка). Islamic Republic News Agency (29 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2015. Праверана 9 January 2015.
  8. Gholipour, Behnam. Dreams of hegemonic powers for Islamic world will never come true. The Guardian (30 снежня 2014). Праверана 9 January 2015.
  9. [1](недаступная спасылка), [2](недаступная спасылка)
  10. [3]
  11. [4], [5]