Ханс Фішэр (ням.: Hans Fischer, 27 ліпеня 1881, Хёхст — 31 сакавіка 1945, Мюнхен) — нямецкі хімік-арганік і біяхімік, доктар медыцыны (1908).

Ханс Фішэр
ням.: Hans Fischer
Дата нараджэння 27 ліпеня 1881(1881-07-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 1945(1945-03-31)[1][2][…] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, біяхімік, інтэрніст, выкладчык універсітэта, урач
Навуковая сфера арганічная хімія[5], біяхімія, медыцына[5], унутраныя хваробы[5] і clinical chemistry[d][5]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Герман Эміль Фішэр
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў універсітэт у Марбургу ў 1904 годзе. Прафесар універсітэтаў у Інсбруку (з 1916) і Вене (з 1918) і Вышэйшай тэхнічнай школы Мюнхена (1921-45). Пакончыў жыццё самагубствам 31 сакавіка 1945 ў Мюнхене пасля таго, як яго інстытут і праца былі знішчаны ў выніку апошніх баёў Другой сусветнай вайны.

Асноўныя працы правіць

Асноўныя працы па хіміі пірола і яго вытворных. У 1927 Фішэр ажыццявіў сінтэз парфірына, а затым сінтэзаваў рэчывы-фарбавальнікі крыві — гемін (1929) і жоўці — білірубін (1931). Паказаў, што гемаглабін крыві складаецца з бялку глабіна і комплекснага злучэння жалеза — геміна. У 1940 Фішэр усталяваў буддову хларафілаў а і b.

Нобелеўская прэмія правіць

Нобелеўская прэмія па хіміі (1930) «за даследаванні па канструяванню геміна і хларафіла, асабліва за сінтэз геміна (пігмента крыві)».

Зноскі

  1. а б Hans Fischer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Hans Fischer // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. Burschenschafter-Stammrolle: Verzeichnis der Mitglieder der Deutschen Burschenschaft nach dem Stande vom Sommer-Semester 1934B: Willy Nolte, 1934.