Хараўск
Хараўск[2] (руск.: Ха́ровск) — горад (з 1954) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Хараўскага раёна Валагодскай вобласці.
Горад
Хараўск
| ||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на Хараўскай градзе, на левым беразе ракі Кубены, за 89 км на поўнач ад Волагды. Чыгуначная станцыя Хараўская.
Хараўск утварае гарадское паселішча «Горад Хараўск», а таксама з’яўляецца цэнтрам сельскага паселішча Хараўскае.
Насельніцтва — 9292 чал. (2016).
Гісторыя правіць
Узнік як пасёлак пры будаўніцтве станцыі і моста на скрыжаванні чыгункі з ракой Кубенай. Станцыя адкрыта ў 1898 і да 1904 года называлася Кубіна, затым Ляшчова і з 1914 года — Хараўская. У 1903 годзе заснаваны пасёлак Хараўскі пры будаўніцтве шклянога завода.
У 1930-я гады ў пасёлку былі пабудаваны лесазавод № 45, харчкамбінат, шпалапрапітачны завод, завод па вытворчасці нарыхтовак для музычных інструментаў, хлебакамбінат, малочны завод, льнозавод і філіял оптыка-механічнага завода. 31 снежня 1932 года пастановай пасёлак атрымаў статус рабочага пасёлка, а 28 кастрычніка 1954 года ператвораны ў горад Хараўск.
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — карта Валагодскай вобласці