Хасанал Болкіях Муізадзін Вадаўлах (нар. 15 ліпеня 1946, Бандар-Серы-Бегаване) — султан Брунею з 1967 года, адзін з самых багатых людзей у свеце (у 1997 годзе яго багацце складала больш за 40 млрд долараў ЗША). Ён з’яўляецца старэйшым сынам папярэдняга султана Амара Алі Саідудзіна ІІІ. Выконвае таксама абавязкі прэм’ер-міністра, міністра абароны і міністра фінансаў Брунею.

Хасанал Болкіях
малайск.: Sultan Haji Hassanal Bolkiah Mu'izzaddin Waddaulah[1]
султан Брунея[d]
з 4 кастрычніка 1967
Папярэднік Omar Ali Saifuddien III of Brunei[d]
Нараджэнне 15 ліпеня 1946(1946-07-15)[2][3][…] (77 гадоў)
Род House of Bolkiah[d]
Бацька Omar Ali Saifuddien III of Brunei[d]
Маці Queen Damit of Brunei[d]
Жонка Queen Saleha of Brunei[d]
Дзеці Прынц Азім[d], Аль-Мухтадзі Болкіях, Prince Mateen of Brunei[d], Prince Malik[d], Majeedah Bolkiah[d], Rashidah Sa’adatul Bolkiah[d] і Princess Fadzilah of Brunei[d]
Веравызнанне іслам і суніты
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы Вялікабрытаніі[d]
Званне генерал арміі[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Узначаліў Бруней у 1961 годзе, а 5 кастрычніка 1967 года адбылася каранацыя пасля адрачэння ад трона яго бацькі.

Мае дзвюх жонак, чатырох сыноў і шасцёх дачок. З першай жонкай (Рае Істэры Пенгіран Анак Хаджах Салехе) ажаніўся пасля атрымання ўлады. У 1981 годзе ажаніўся з другой жонкай, яна была сцюардэсай, Марыям Абдул Азіз, ад якой на момант развода (2002) меў двух сыноў і дзвюх дачок. Другая жонка была малайзійскай тэлевізійнай журналісткай, яна маладзейшая за мужа на 33 гады. 9 чэрвеня 2006 г. султан дараваў сваёй другой жонцы тытул Яе Каралеўская Высокасць Пангіран Істэры.

Спадчыннікам султана з’яўляецца яго сын Хаджы Аль-Мухтадзі Біллах ібні Султан Хаджы Хасанал Болкіях.

Зноскі

  1. https://www.pelitabrunei.gov.bn/Lists/Berita/NewDisplayForm.aspx?ID=6090&ContentTypeId=0x0100BC31BF6D2ED1E4459ACCF88DA3E23BA8
  2. Haji Hassanal Bolkiah Mu'izzaddin Waddaulah // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Hasanal Bolkiah of Brunei // Roglo — 1997. — 9000000 экз.